Пяскоў пра галоўныя вынікі сустрэчы Лукашэнка-Пуцін: крэдыт, канстытуцыйная рэформа, вакцына

Дзьмітры Пяскоў

Прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў пералічыў галоўныя вынікі сустрэчы двух кіраўнікоў:

  • Аляксандар Лукашэнка зьяўляецца легітымным прэзыдэнтам Беларусі і партнэрам прэзыдэнта Пуціна ў міждзяржаўных стасунках
  • Беларусі будзе выдзелены новы крэдыт на $ 1,5 млрд, частка пойдзе на рэфінансаваньне ранейшых даўгоў, частка — новыя сродкі
  • Сытуацыю з крэдытам Беларусі нельга трактаваць як умяшальніцтва ва ўнутраныя справы, крэдыт даецца братэрскай краіне, якой Расея аказвала і будзе аказваць падтрымку
  • Лукашэнка пацьвердзіў намер запусьціць канстытуцыйную рэформу ў Беларусі. Пуцін падтрымаў гэтую ідэю, але сам працэс — унутраная справа краіны.
  • Пуцін даў даручэньне падрыхтаваць першую партыю вакцыны ад каранавірусу для Беларусі
  • Пытаньне разьмяшчэньня расейскіх вайсковых базаў не абмяркоўвалася
  • «І тыя, хто падтрымлівае Лукашэнку, і хто не — для Расеі братэрскі беларускі народ, але ўсё павінна праходзіць у прававым рэчышчы».
    ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што сказаў Пуцін падчас перамоваў з Лукашэнкам: крэдыт, АДКБ, канстытуцыйная рэформа
    ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Масква падштурхоўвае Лукашэнку да канстытуцыйнай рэформы і новых выбараў, — палітоляг Карбалевіч