Ініцыятыва BySol абяцае падтрымку ўсім вызваленым палітвязьням, хто зьвярнуўся.
Актывіст незалежнага прафсаюзу РЭП Вацлаў Арэшка — адзіны з групы прафсаюзных дзеячоў, арыштаваных у красавіку 2022 году, якога дагэтуль трымаюць за кратамі.
Актывіст грамадзкай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Андрэй Войніч правёў за кратамі амаль пяць гадоў. Свабода распытала былога вязьня пра ўмовы ўтрыманьня ў калёніі, турэмную мэдыцыну і першыя дні на волі.
Рашэньне Мікалая Статкевіча не выяжджаць зь Беларусі — гэта «яго ўнутраная годнасьць, яго ўнутранае перакананьне і яго каштоўнасьці, ад якіх ён не гатовы адмаўляцца», заявіла жонка палітыка Марына Адамовіч у інтэрвію LRT.
Прафсаюзны лідэр Генадзь Фядыніч быў вызвалены ў складзе групы з 52 палітычных зьняволеных, якіх вывезьлі ў Літву.
Галіну Дзербыш абвінавацілі ў «спробе захапіць уладу» ў Беларусі і асудзілі на 20 гадоў калёніі. Яна расказала Свабодзе, як пагаварыла ў аўтобусе зь Міколам Статкевічам, як трапіла ў справу «аб захопе ўлады» ў краіне і як рыхтавалася памерці ў турме.
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
У інтэрвію Свабодзе Мікола Дзядок расказаў пра катаваньні ў турме, фэйкавыя «кактэйлі Молатава» пры затрыманні і ўнутранны стрыжань.
Фонд BySol 11 верасьня, абвяшчаючы збор грошай, паведаміў, што кожны вызвалены атрымае 1000 эўра праз BySol з дапамогай Міжнароднага гуманітарнага фонду.
Пры гэтым некаторых палітзьняволеных прымусова вывезьлі без пашпартоў, толькі з даведкай, якая пацьвярджае асобу
Гутарка з Ільлём Дубскім, хлопцам, якога ў калёніі прымусілі жыўцом зрэзаць на сабе татуяваньне з Пагоняй, пра Эдуарда Бабарыку, пагрозы і як падзяліць 84 рублі ў месяц на дваіх.
Аляксандар Лукашэнка на нарадзе з прапагандыстамі 17 верасьня выказаўся пра сытуацыю з палітзьняволеным Мікалаем Статкевічам, які адмовіўся ад прымусовай высылкі зь Беларусі.
Праваабаронцы «Вясны» падлічылі, што на месца 170 памілаваных палітвязьняў прыйшлі 283 новых асуджаных паводле палітычных артыкулаў.
Бюро прамысловасьці і бясьпекі Міністэрства гандлю ЗША ў лісьце генэральнаму дырэктару «Белавія» Ігару Чаргінцу патлумачыла падрабязнасьці адмены санкцый у дачыненьні да авіякампаніі.
Беларусь не зьяўляецца ўдзельніцай гэтай канвэнцыі, таму і раней не дазваляла маніторынгу з боку Эўрапейскага камітэту па папярэджаньні катаваньняў.
Пасьля выгнаньня зь Беларусі 11 верасьня больш за 50 былых палітвязьняў і памілаваньня да дзяржаўнага сьвята 17 верасьня 26 чалавек яшчэ адну вялікую групу беларусаў прызналі палітычнымі зьаяволенымі.
Частку палітвязьняў вывезьлі з краіны без пашпартоў, былы міліцэйскі начальнік адмаўляецца ад камэнтару. Затое камэнтуюць праваабаронцы.
17 верасьня споўнілася 5 гадоў, як у Менску затрымалі актывістку праваабарончага цэнтру «Вясна» Марфу Рабкову.
Былы тэлевядоўца і палітычны вязень Дзьмітры Семчанка, які ў ліпені выйшаў на волю, цалкам адбыўшы прысуджаныя 3 гады ў калёніі, зьехаў зь сям’ёй у Варшаву.
Аляксандр Лукашэнка 16 верасьня падпісаў указ аб памілаваньні 25 чалавек, асуджаных у тым ліку «за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасьці».
Вядома, што для Ігара Ільяша пракурор патрабаваў 4 гады зьняволеньня, адвакат прасіў яго апраўдаць. Суд адбываўся з паўгадавым перапынкам на экспэртызу ягоных выказваньняў.
Вызвалены з калёніі палітзьняволены Мікалай Статкевіч зьнік пасьля адмовы пакінуць Беларусь, ягоным лёсам занепакоеная міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International.
15 верасьня старшыня Сейма Літвы Юозас Олекас сустрэўся са Сьвятланай Ціханоўскай. Ён падкрэсьліў, што Літва прыкладзе ўсе намаганьні дзеля вызваленьня беларускіх палітвязьняў.
«Для Міколы застацца сабой заўсёды было важней, чым знаходзіцца ў бясьпецы і на волі. Ён заўсёды казаў: „Нашы каштоўнасьці каштуюць роўна столькі, колькі мы гатовыя за іх заплаціць“». З Марынай Адамовіч, жонкай Міколы Статкевіча, пагутарыла спэцкарэспандэнтка «Новой газеты Европа» Ірына Халіп.
Былая палітзьняволеная Ларыса Шчыракова расказала Свабодзе пра дробныя радасьці на волі, траўму сына, навіну пра сьмерць маці за кратамі і пляны на будучыню за мяжой.
Ці могуць улады ЗША дазволіць сабе ўльтыматумы на перамовах з рэжымам Лукашэнкі пра вызваленьне палітвязьняў? Як дамагчыся, каб рэпрэсіі ў Беларусі спыніліся?
Вялікі рэзананс выклікаў допіс у фэйсбуку беларускага палітоляга Пётры Рудкоўскага, які вітаў вызваленьне палітвязьняў нават у форме вывазу зь Беларусі і пачаў палеміку з тымі, каго турбуе кансэрвацыя аўтарытарнага рэжыму ў выніку гэтага.
Сёлета пры канцы жніўня палітвязень Мікіта Залатароў парэзаў сабе вены ў аршанскай папраўчай калёніі.
Больш за 1100 палітычных зьняволеных усё яшчэ знаходзіцца за кратамі ў Беларусі«, — нагадаў сузаснавальнік міжфракцыйнай групы «Дэмакратычная Беларусь» у Бундэстагу, дэпутат ад партыі «Саюз 90/Зялёныя» Робін Вагэнэр, камэнтуючы нядаўняе вызваленьне групы вязьняў.
У ліку 52-х вязьняў, якія 11 верасьня выйшлі з-за кратаў і былі высланыя ў Літву, быў і Андрэй Крылоў, засуджаны за «масавыя беспарадкі». У калёніі ён знаходзіўся з палітвязьнямі каталіцкімі сьвятарамі Генрыхам Акалатовічам і Анджэем Юхневічам. Андрэй расказаў пра іх сайту «Хрысьціянская візія».
Як стала вядома «Позірку», 4 верасьня, у дзень, калі КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фарміраваньнем» ютуб-канал «Плятформа 375», затрымалі журналіста Кірыла Пазьняка, якога прызналі датычным да працы каналу.
Сёньня адбылося чарговае пасяджэньне Менскага гарадзкога суду ў справе журналіста і палітычнага аналітыка Ігара Ільяша. На ім пракурор запатрабаваў для яго 4 гады зьняволеньня і 100 базавых адзінак штрафу.
Пра гэта паведамляецца ў супольнай заяве шасьці беларускіх праваабарончых арганізацыяў.
Партал «Люстэрка» пацікавіўся ў праўладнага палітоляга, чальца камісіі па вяртаньні Юрыя Васкрасенскага, які лёс чакае Міколу Статкевіча, вызваленага палітвязьня, які адмовіўся пакідаць Беларусь.
Пра гэта паведаміў яго паплечнік Сяргей Марцалеў пасьля размовы з жонкай палітвязьня.
12 верасьня беларускія ўлады ў выніку перамоваў з ЗША вызвалілі 52 палітвязьні. 51 зь іх дэпартавалі за мяжу, а ў некаторых забралі пашпарты. Палітык Мікола Статкевіч адмовіўся пакідаць Беларусь. Распыталі праваабаронцаў і юрыстаў, чаму для ўладаў важна выціснуць гэтых людзей з Беларусі.
У Вільні на 14.00 прызначылі прэс-канфэрэнцыю з удзелам выпушчаных з турмаў і вывезеных у Літву беларускіх палітвязьняў. Свабода вядзе жывую відэатрансьляцыю і цытуе асноўныя заявы.
У Офісе Ціханоўскай пракамэнтавалі інфармацыю пра тое, што ў часткі вывезеных зь Беларусі палітзьняволеных забралі пашпарты і іншыя дакумэнты.
Людзі ахвяравалі значна больш за запытаныя 50 тысяч эўра.
Вызваленых вязьняў прывезьлі ў амбасаду ЗША ў Вільні, дзе іх прыезду некалькі гадзінаў чакалі сваякі, паплечнікі і журналісты. Эмоцыі гістарычнай сустрэчы — у фотарэпартажы Свабоды.
Вызвалены горадзенскі журналіст Павал Мажэйка расказаў Свабодзе пра сустрэчу зь дзецьмі, допіс Трампа і мрою пра піцу.
Паплечнік Статкевіча ў партыі Яўген Вільскі расказаў у Вільні, што спрабаваў угаварыць палітыка перайсьці на літоўскі бок, аднак Статкевіч катэгарычна заявіў, што сам будзе вырашаць свой лёс.
Сярод вызваленых 11 верасьня 52 палітвязьняў Алена Цімашчук, якая была стыпэндыянткай Вацлава Гавэла на Радыё Свабода.
5 верасьня прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп анансаваў, што многія з 1400-1500 беларускіх палітвязьняў неўзабаве будуць вызваленыя. Часткова гэтыя прадказаньні збыліся. Вызваленыя 52 палітвязьні. Невялікія нататкі па гарачых сьлядах.
Прадстаўнік прэзыдэнта ЗША Джон Коўл расказаў журналістам у Вільні, што працягваюцца перамовы пра вызваленьне ўсіх палітычных вязьняў у Беларусі.
Сярод 52 палітычных вязьняў, вызваленых 11 верасьня, — шэраг вядомых асобаў. Расказваем больш падрабязна пра некаторых зь іх.
Сярод 52 палітвязьняў, вызваленых 11 верасьня, на волю выйшаў палітык Мікола Статкевіч. Пра яго нічога не было вядома з 9 лютага 2023 году.
Цяпер Ігар Лосік знаходзіцца ў бясьпецы за межамі Беларусі. За кратамі ён правёў 1904 дні.
Загрузіць яшчэ