БАЖ і «Рэпартэры бязь межаў» перадалі ў ААН сьпіс рэпрэсаваных у Беларусі журналістаў

Сьцяг ААН

У дакумэнце — пералік фактаў перасьледу журналістаў уладамі за іх працу.

Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) і «Рэпартэры бязь межаў» зьвярнуліся да спэцдакладчыка ААН у пытаньнях заахвочваньня і абароны права на свабоду меркаваньняў і іх выказваньня. У звароце прыведзеная інфармацыя пра факты перасьледу мэдыя і журналістаў у Беларусі зь верасьня 2020 году.

Сярод доказаў перасьледу за прафэсійную дзейнасьць — справы:

  • супрацоўнікаў «Прэс-клюбу»;
  • рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча;
  • журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай;
  • журналісткі Tut.by Кацярыны Барысевіч;
  • фатографа «Новага Часу» Дзьмітрыя Дзьмітрыева;
  • апэратараў Дзьмітрыя Буянава, Зьмітра Краўчука і Арцёма Багаслаўскага;
  • мэдыямэнэджара, заснавальніка сайта journalby.com Андрэя Аляксандрава і яго дзяўчыны Ірыны Злобінай.
  • ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніцтва Радыё Свабода: Жыцьцё Ігара Лосіка пад пагрозай пасьля шасьцітыднёвай галадоўкі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ала Шарко з «Прэс-Клюбу» застанецца пад вартай. Раённы суд адхіліў скаргу яе адваката
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Андрэя Аляксандрава і Ірыну Злобіну прызналі палітвязьнямі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову вінавацяць у прыпыненьні 13 аўтобусаў, 3 тралейбусаў і 3 трамваяў