Жаночы Чарнобыльскі шлях прайшоў у Менску. ФОТА і ВІДЭА

Жаночы Чарнобыльскі шлях у Малінаўцы.

У Менску прайшла акцыя да 35-х угодкаў аварыі на ЧАЭС. На яе выйшлі жанчыны з чорнымі парасонамі. На традыцыйную акцыю ўлады Менска дазволу не далі.

У менскім раёне Малінаўка прайшоў жаночы Чарнобыльскі шлях. Гэты раён называюць «чарнобыльскім»: пасьля катастрофы на ЧАЭС тут давалі кватэры перасяленцам з пацярпелых ад радыяцыі раёнаў Беларусі.

Акцыя была несанкцыянаванай. Затрыманьняў не было.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы па ўсім сьвеце адзначаюць 35-я ўгодкі Чарнобыльскай трагедыі. ФОТА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ужо сёньня: 35 гадоў таму выбухнуў рэактар на Чарнобыльскай АЭС
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Закінуты сьвет прыцягвае як магніт». Ці магчыма інтэграваць беларускі і ўкраінскі чарнобыльскі турызм
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Чарнобыль нікуды не сышоў». Прафэсар Бандажэўскі пра новыя дасьледаваньні старой праблемы