«Веру, што ўсе, хто фабрыкаваў справы, адкажуць па законе». Як валянтэр штабу Бабарыкі Халатран зьбіраецца на «хімію». ВІДЭА

Валянтэр штабу Бабарыкі Лявон Халатран разам з жонкай Янай і катом Пончыкам

Лявон Халатран — валянтэр штабу Бабарыкі. Сёньня стала вядома, што яго накіроўваюць у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу, што ў вёсцы Сушкі Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Лявон Халатран расказаў, як зьбіраецца на «хімію».

Лявону Халатрану прысудзілі 2 гады «хіміі» за грубае парушэньне грамадзкага парадку. З улікам паўгода ў СІЗА яму засталося правесьці на «хіміі» год.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «На Валадарцы ў кожнай камэры па 5 палітычных», — валянтэр штабу Віктара Бабарыкі Лявон Халатран
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адзінае, чаго хачу, — выглядаць прыстойна на судзілішчы». Гісторыя Лявона Халатрана, якога затрымалі празь дзень пасьля выбараў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хачу, каб ён пабачыў сына» — жонка Лявона Халатрана пра суд над мужам