У Браціславе на запыт Інтэрполу затрымлівалі беларускага блогера і актывіста Яўгена Малахоўскага

Яўген Малахоўскі

Яўгена Малахоўскага, які зьбіраўся вылецець у Кіеў з Браціславы, 20 кастрычніка затрымалі на лётнішчы. Празь нейкі час яго адпусьцілі.

Блогер напісаў у Фэйсбуку: «Адпусьцілі. Чырвоная картка Інтэрпол ад Нямеччыны, праблемы з пашпартам. Будзем разьбірацца».

Яўген Малахоўскі – адміністратар групы «Это Минск, детка!» у сацсетцы «ЎКантакце».

Зімой 2020 году блогер заяўляў, што яго спрабавалі вэрбаваць у міліцыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прапанавалі супрацу, пагражалі крымінальнай справай». Адміна суполкі «Это Минск, детка!» выклікалі ў міліцыю
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Спрабавалі труціць газам праз вэнтыляцыю». Пагаварылі з уцекачом зь Беларусі, якога шукалі ў Польшчы праз Інтэрпол
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Вугоршчыне затрымалі валянтэра, які дапамагаў каля ІЧУ на Акрэсьціна, яму пагражае экстрадыцыя
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ByPol: Лукашэнка выкарыстоўвае Інтэрпол у сваіх палітычных мэтах