«Роскомнадзор» заблякаваў яшчэ каля 10 выданьняў, у тым ліку праекты Радыё Свабода і рэгіянальныя расейскія СМІ

Будынак Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода ў Празе, архіўнае фота

На патрабаваньне Генэральнай пракуратуры Расеі «Роскомнадзор» заблякаваў чарговыя выданьні, у тым ліку рэгіянальныя СМІ і праекты Радио Свобода: Север.Реалии, Сибирь.Реалии, Кавказ.Реалии, Idel.Реалии, Фактограф, Маршо Радио і Азатлык.

Абнаўленьні рэестру заблякаваных сайтаў зьбірае праваабарончы праект «Роскомсвобода».

Таксама блякіроўкі закранулі сайты шэрагу расейскіх рэгіянальных выданьняў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейцы абяцалі гуманітарны калідор для эвакуацыі жыхароў Марыюпалю і Валнавахі, але не далі. Дзясяты дзень вайны Расеі супраць Украіны
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі цалкам заблякавалі Twitter
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі заблякавалі Facebook