Амэрыканская акторка Анджэліна Джалі наведвае Ўкраіну з гуманітарнай місіяй

Анджэліна Джалі ў Львове. 30 красавіка 2022 году.

Амэрыканская акторка Анджэліна Джалі прыбыла ва Ўкраіну ў суботу з гуманітарнай місіяй, паведаміла прэс-служба Украінскай чыгункі.

«Анджэліна Джалі прыбыла ва Ўкраіну з гуманітарнай місіяй і наведала львоўскі вакзал, дзе сустрэла пасажыраў эвакуацыйнага цягніка з Пакроўску», — сказана ў паведамленьні.

Да гэтага карыстальнікі сеткі актыўна абмяркоўвалі зьяўленьне знакамітай акторкі ў адной з львоўскіх кавярняў.

  • Анджэліна Джалі — амбасадар добрай волі ААН. З пачатку маштабнага расейскага ўварваньня яна выказвала падтрымку Ўкраіне і ўкраінцам, якія былі вымушаныя пакінуць сваё жытло з прычыны вайны. У пачатку месяца яна наведала шпіталь у Італіі, дзе праходзяць лячэньне ўкраінцы.
  • ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Анджаліна Джалі і Сьвятлана Алексіевіч абмяняліся думкамі пра Беларусь