Памёр паралімпійскі чэмпіён Аляксандр Трыпуць. Яму было 40

Трэніроўка Аляксандра Трыпуця, скрыншот зь відэа 2016 году

Паралімпіец Аляксандр Трыпуць ва ўзросьце 40 гадоў памёр у Горадні.

Аляксандр Трыпуць быў лёгкаатлетам, майстрам спорту міжнароднай клясы.

Ён удзельнічаў трох Алімпіядах — у Сыднеі ў 2000 (срэбра), у Афінах у 2004 (золата і срэбра) і ў Рыё-дэ-Жанэйру ў 2016 (бронза), нагадвае «Прэсбол».

Прычыны сьмерці не паведамляюцца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тэнісіст з 30 тытуламі выйшаў на спаборніцтва ў тэнісцы зь бел-чырвона-белай і жоўта-блакітнай нашыўкамі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бабруйскі плывец-унікум выйграў 12-е паралімпійскае золата. Але атрымае ад дзяржавы ўтрая менш за «здаровых» чэмпіёнаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуска Лізавета Пятрэнка заваявала бронзавы мэдаль Паралімпіяды ў Токіё