Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася зь Юліяй Навальнай. ФОТА

Сьвятлана Ціханоўская і Юлія Навальная падчас сустрэчы 16 лютага 2024

Беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская, якая знаходзіцца ў Нямеччыне на канфэрэнцыі па бясьпецы ў Мюнхэне, сёньня асабіста сустрэлася з жонкай Аляксея Навальнага Юліяй і выказала ёй свае шчырыя спачуваньні з нагоды сьмерці ў зьняволеньні яе мужа.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Сьвятланы Ціханоўскай.

Сустрэча прайшла ў закрытым фармаце.

Сёньня стала вядома. што лідэр расейскай апазыцыі Аляксей Навальны раптоўна памёр у калёніі ва ўзросьце 47 гадоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі паведамілі пра сьмерць палітвязьня Навальнага ў калёніі. Што вядома цяпер
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Навальнага забіў пуцінскі рэжым». Рэакцыі беларускіх палітыкаў і праваабаронцаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пачынаецца самая страшная фаза пуцінізму». Расейскі аналітык Марозаў пра гібель Навальнага
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галгофа Аляксея Навальнага