Экс-кіраўніка наваполацкага банку асудзілі за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»
Аляксея Камовіча з Наваполацку асудзілі паводле ч. 1 і 2 арт. 361‑4 Крымінальнага кодэксу — «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці». У чым менавіта яго абвінавачвалі, невядома, піша «Наша Ніва», але 12 верасьня Камовіча ўнесьлі ў сьпіс «экстрэмістаў», які складае МУС Беларусі. Дакладны вырак таксама невядомы.
Аляксею Камовічу 46 гадоў, ён родам зь Віцебску, жыў у Наваполацку. Больш за 20 гадоў Камовіч працуе ў банкаўскай сфэры, зь лістапада 2017 па жнівень 2021‑га ўзначальваў рэгіянальнае аддзяленьне БПС-Сбербанку ў Наваполацку.
Камовіч уваходзіў у раду разьвіцьця прадпрымальніцтва пры Наваполацкім гарвыканкаме.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вясна»: На 170 памілаваных — 283 новых палітвязьняўЗ 12 верасьня сьпіс экстрэмістаў папоўніўся 39 імёнамі
- Максім Арцыменя (1989)
- Дзьмітры Байцоў (1980)
- Іван Бяльковіч (2001)
- Яўген Бодрыкаў (1997)
- Уладзімір Джараеў (1971)
- Антон Джурко (1985)
- Сяргей Дубовік (1974)
- Кацярына Дубовік (1980)
- Аляксей Гапіенка (1994)
- Дзьмітры Грышкевіч (1988)
- Сяргей Гурук (1990)
- Кацярына Грыцак (1981)
- Віктар Жданюк (1979)
- Мікалай Журыч (1969)
- Андрэй Кабяк (1987)
- Аляксей Камовіч (1979)
- Ігар Капачэня (1966)
- Аляксандар Кірэль (1969)
- Андрэй Коваль (1991)
- Ягор Кузьмін (1987)
- Андрэй Кузьмянчук (1971)
- Тацяна Клачко (1988)
- Натальля Лабацэвіч (1963)
- Настасься Лысенка (1993)
- Алена Макарэвіч (1985)
- Яўген Невар (1984)
- Валянцін Нікішын (1961)
- Лілія Пажарыцкая (1965)
- Вольга Пракапенка (1987)
- Марына Рапавец (1983)
- Уладзімір Росьлік (1984)
- Людміла Руткоўская (1984)
- Раман Шарафановіч (1989)
- Леў Смусін (1951)
- Тацяна Францкевіч (1959)
- Раман Хоміч (1984)
- Андрэй Хрысьцін (1988)
- Сьвятлана Швец (1985)
- Павел Якута (2003)
Як мінімум 7 беларусаў вызвалілі ад адказнасьці «ў сувязі з выхадам тэрміну прыцягненьня»
Усім гэтым людзям быў інкрымінаваны «народны» арт. 342 КК, адзначыла «Вясна».
Гэта зьвязана з тым, што ўжо мінула 5 гадоў з моманту некаторых акцый пратэсту, а значыць скончыўся тэрмін даўніны прыцягненьня да адказнасьці паводле гэтага крымінальнага артыкулу, пасьля чаго іх удзельнікаў нельга асудзіць.
Нягледзячы на вызваленьне ад адказнасьці, гэтых людзей усё роўна дадалі ў міліцэйскі «сьпіс экстрэмістаў».
Таксама працягваецца перасьлед паводле арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 21 ліпеня: на 6 гадоў засудзілі жыхара Горадні Мікіту СамарынаПалітзьняволенага Мікіту Самарына этапавалі ў шклоўскую калёнію
Пра гэта паведаміла «Гарадзенская Праваабарона».
Адзначаецца, што ў Самарына сурʼёзныя праблемы са здароўем — у яго апухлая нага, якая моцна баліць. Мяркуючы па ўсім, гэта наступства таго, што пры затрыманьні яго моцна зьбівалі.
Мікіту прызналі вінаватым паводле арт. 364 КК (гвалт у дачыненьні да міліцыянтаў), а таксама арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы) і асудзілі на 6 гадоў калёніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 11 верасьня: кіраўніцу вакальнай студыі асудзілі за ўдзел у пратэстахЯк рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае ярлык «экстрэмізму», каб душыць свабоду слова і змагацца з палітычнымі апанэнтамі
Пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і сілавога здушэньня агульнанацыянальных пратэстаў аўтарытарны рэжым Аляксандра Лукашэнкі пачаў сыстэматычна выкарыстоўваць антыэкстрэмісцкае заканадаўства для барацьбы з іншадумствам, ліквідацыі незалежных мэдыя і перасьледу палітычных апанэнтаў.
Улады заблякавалі сайты незалежных мэдыя і спынілі публікацыю непадкантрольных друкаваных выданьняў, пазбавілі акрэдытацыі журналістаў іншаземных мэдыя і разграмілі офісы самых уплывовых СМІ. Сотні беларускіх рэпартэраў прайшлі праз арышты, дзясяткі застаюцца ў турмах. Усе незалежныя мэдыя, якія асьвятляюць грамадзка-палітычны парадак дня ў Беларусі, цяпер працуюць выключна з-за мяжы.
Ад 2021 году ўлады пачалі масава абвяшчаць вэб-сайты і асобныя ўліковыя запісы ў сацыяльных сетках незалежных мэдыя, палітычных і грамадзкіх арганізацый, ініцыятыў і проста блогераў «экстрэмісцкімі матэрыяламі», а іх аўтараў «экстрэмісцкімі фармаваньнямі» — часта без судовага разгляду.
Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў вядзе Міністэрства інфармацыі Беларусі. На дадзены момант у сьпісе на 1469 старонках пералічаны тысячы «экстрэмісцкіх матэрыялаў», за выкарыстаньне якіх прадугледжаная адказнасьць. У сьпісе — сайты, тэлеграм-каналы, акаўнты, старонкі ў сацыяльных сетках, відэаролікі і артыкулы ў інтэрнэце, маркі, значкі, CD-дыскі, а таксама кнігі, у тым ліку мастацкія.
На канец 2024 году больш за 6500 онлайн-рэсурсаў былі забароненыя такім чынам. За любое ангажаваньне з уключанымі ў экстрэмісцкі сьпіс рэсурсамі — ці гэта «падабайка», ці камэнтар, ці падпіска на канал — у Беларусі пагражае крымінальная адказнасьць. Удзел у «экстрэмісцкім фармаваньні» можа карацца турэмным зьняволеньнем да 10 гадоў.
Ужо тысячы беларусаў прайшлі праз штрафы, арышты і турэмнае зьняволеньне за «экстрэмізм».
Паводле ацэнкі Ўпраўленьня Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека, улады Беларусі «выкарыстоўваюць ярлык „экстрэмізм“ для падаўленьня іншадумства, адвольна клясыфікуючы дзеяньні, апісаныя як распаўсюд ілжывай інфармацыі, абразу службовых асобаў, дыскрэдытацыю інстытутаў, арганізацыю масавых беспарадкаў, заклікі да санкцый і распальваньне сацыяльнай варожасьці, як „экстрэмісцкія“, якія падлягаюць крымінальнаму перасьледу».