25 верасьня Алесю Бяляцкаму споўнілася 63 гады. Пяты раз пасьля апошняга арышту і суду над ім Бяляцкі сустракае дзень народзінаў за кратамі.
Як стала вядома Свабодзе, зьняволенага нобэлеўскага ляўрэата гэтым летам вазілі на апэрацыю ў турэмны шпіталь у Калядзічах пад Менскам.
«Ведаем, што апэрацыя была на нагах, але якая дакладна — невядома. І нібыта апэрацыя прайшла нармальна, інакш бы яго не вярталі ў калёнію гэтак хутка. А яго вярнулі, ён зноў у атрадзе. Але ці зноў працуе Алесь на дрэваапрацоўцы, ці дзе ў іншым месцы, невядома», — расказала пра Бяляцкага крыніца, якая прасіла захаваць ананімнасьць.
Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру праваабаронца Алесь Бяляцкі ў зьняволеньні зь ліпеня 2021 году, ён адбывае пакараньне ў калёніі № 9 у Горках Магілёўскай вобласьці. Алесь асуджаны на 10 гадоў зьняволеньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Вільні патрабавалі вызваленьня Алеся Бяляцкага і іншых вясноўцаў у 4-ю гадавіну іх арышту. ФОТАГэта ўжо другі працяглы тэрмін зьняволення праваабаронцы, ня лічачы шматлікіх адміністрацыйных арыштаў. Падчас адбыцьця пакараньня ў бабруйскай калёніі з 2011 па 2014 год, як казалі сябры Алеся Бяляцкага, у яго не было вялікіх праблемаў са здароўем. Тады ў калёніі Бяляцкі працаваў на шыцьці пальчатак, меў спатканьні з сваякамі і атрымліваў пасылкі з дому. Гэтым разам адразу па зьмяшчэньні ў горацкую калёнію праваабаронцу накіравалі працаваць на цяжкую вытворчасьць, на дрэваапрацоўку, і неўзабаве ў яго ўзьніклі праблемы са здароўем.
Пра ўмовы, у якіх жыве і працуе Алесь Бяляцкі ў калёніі, зьвестак няшмат, бо кантакты зь ім адміністрацыя калёніі максымальна абмяжоўвае.
Паводле крыніцы Свабоды, са сьнежня 2024 году ад Алеся Бяляцкага няма лістоў, а апошнюю паштоўку ад яго атрымалі ў канцы году.
«У мяне ўсё нармальна, не хвалюйцеся», — напісаў Алесь Бяляцкі, пра свае праблемы са здароўем тады ён нічога не паведаміў.
Станоўчай навіной крыніца называе тое, што ўдалося перадаць харчовую перадачу для Алеся Бяляцкага.
«Добра, што сёлета ўдалося перадаць Алесю прадуктовую перадачу. Такіх перадач ён быў пазбаўлены папярэднія два гады, а гэта вельмі цяжка — жыць у калёніі без падтрымкі. Сваякі спадзяюцца, што перадача дайшла цалкам і Алесь застаўся задаволены», — сказала крыніца.
Судаленка: «На радзіме ў Алеся не засталося сваякоў, але сябры па ўсім сьвеце»
Праваабаронца «Вясны», былы палітвязень Леанід Судаленка непакоіцца пра стан здароўя свайго сябра Алеся Бяляцкага. Таксама Судаленка перажывае праз тое, што на радзіме ў Алеся Бяляцкага фактычна не засталося сваякоў, а гэта абмяжоўвае магчымасьць дапамагаць яму.
«Ведаю, што ён нават ня можа пайсьці ў турэмную краму і набыць якіх харчоў, каб падсілкавацца. Бо грошай на рахунку няма, а пакласьці грошы можна толькі зь Беларусі і дазволена гэта толькі блізкаму сваяку, а такіх там не засталося. Гэта вельмі сумна, а для яго вельмі цяжка», — кажа Леанід Судаленка.
Былы палітвязень Леанід Судаленка адмыслова да дня народзінаў Алеся Бяляцкага запісаў відэазварот, які плянуе выкласьці ў сваім фэйсбуку 25 верасьня.
«Хачу павіншаваць Алеся з днём народзінаў і сказаць яму, што хоць ён у вязьніцы, але ягоны голас гучыць па ўсім сьвеце. Паўсюль, дзе бываю я і мае калегі з „Вясны“, на форумах, дзе выступаю з прамовамі, у эўрапейскіх парлямэнтах, дзе сустракаюся з дэпутатамі, абавязкова расказваю пра Алеся і даводжу ягоныя думкі. Увесь сьвет ведае, што беларускі рэжым утрымлівае нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага. Нельга дапусьціць, каб зь ім здарылася нешта дрэннае. Паводле прысуду яму сядзець яшчэ 6 гадоў, але здароўе такога тэрміну можа і ня вытрымаць, таму патрэбная яшчэ большая салідарнасьць, яшчэ большыя намаганьні для вызваленьня Алеся», — кажа праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка.
Замежныя акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага
Праваабаронца «Вясны» Марына Кастылянчанка падзялілася інфармацыяй пра акцыі, якія адбудуцца 25 верасьня ў сувязі з днём народзінаў зьняволенага нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага.
- У Вільні ў будынку Сейму Літвы адкрыецца супольная фотавыстава пад назвай «Алесь Бяляцкі: масты і сьцены». Выставу арганізавалі апарат сьпікера Сейму Юозаса Олекаса, офіс Сьвятланы Ціханоўскай, праваабарончы цэнтар «Вясна» і цэнтар «Эўрапейскі дыялёг».
- У сталіцы Швэцыі Стакгольме праваабаронцы з Ostgruppen і RightLivelyhood зладзяць акцыю і адкрыцьцё нашай арт-інсталяцыі «Нязломныя».
- У Цюрыху (Швайцарыя) пройдзе прысьвечаная Алесю адмысловая начная імша. Акцыю ладзяць актывісты Libereco, а таксама ініцыятывы RAZAM, ACAT, Campax і Amnesty International.
- У Варшаве калегі-праваабаронцы і працаўнікі кавярні Karma (Aleja 3 Maja), якая раней працавала ў Менску, з 25 верасьня пачнуць раздаваць наведнікам гарбузы «ад Алеся» і частаваць усіх ахвочых цёплым гарбузовым супам. Вядома, што ў вольны ад працы час Алесь вырошчваў на лецішчы кветкі, садавіну і гародніну, а ўвосень прыносіў уласнымі рукамі вырашчаныя гарбузы і дзяліўся імі з паплечнікамі і сябрамі. Акцыю ладзіць «Вясна» разам з камандай ініцыятывы release:now.
«Мы ўдзячныя ўсім, хто далучаецца да віншаваньняў Алеся з днём народзінаў усімі магчымымі і даступнымі спосабамі, і спадзяемся, што ён адчувае падтрымку й салідарнасьць, і гэта надае яму сілаў у няволі», — сказала праваабаронца «Вясны» Марына Кастылянчанка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Валянтэрка «Вясны» Марфа Рабкова ўжо 5 гадоў за кратамі. Што пра яе вядома?Старшыню праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага затрымалі ў ліпені 2021 году і ў 2023 годзе асудзілі на 10 гадоў зьняволеньня. Разам з Алесем Бяляцкім судзілі ягоных калегаў Валянціна Стэфановіча, які атрымаў 9 гадоў зьняволеньня, і Ўладзімера Лабковіча (асуджаны на 7 гадоў калёніі).
- Бяляцкі нарадзіўся 25 верасьня 1962 году ў гарадзкім пасёлку Вя́ртсіля ў Карэльскай АССР, дзе ў той час працавалі ягоныя бацькі-беларусы.
- У 1965 годзе сям’я вярнулася ў Беларусь, у Сьветлагорск.
- У 1984 годзе Алесь скончыў гісторыка-філялягічны факультэт Гомельскага ўнівэрсытэту, працаваў настаўнікам у Лельчыцкім раёне.
- Служыў у савецкім войску ў Сьвярдлоўскай вобласьці РФ мэханікам-кіроўцам браняванага цягача.
Акцыя каля мурала ў гонар Алеся Бяляцкага ў Вільні ў падтрымку вясноўцаў, якіх асудзілі на вялікія тэрміны. На плякаце Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзь Лабковіч. Вільня, Літва
- У 1986–1989 гадах Бяялцкі быў заснавальнікам Аб’яднаньня маладых літаратараў «Тутэйшыя».
- У 1989 годзе скончыў асьпірантуру Інстытуту літаратуры Акадэміі навук Беларусі.
- З 1989 да 1998 году працаваў дырэктарам Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча.
- У 1991–1996 гадах быў дэпутатам Менскага гарадзкога савету дэпутатаў.
Алесь Бяляцкі. 2018 год. Лісты, якія ён атрымаў педчас зьняволеньня сталі асновай кнігі «Лісты салідарнасьці»
- У 1996 годзе заснаваў праваабарончую арганізацыю «Вясна»
- 4 жніўня 2011 году быў затрыманы — яго абвінавацілі «ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў».
- 23 лістапада асуджаны на 4,5 года пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.
- У 2012 годзе ў Бібліятэцы Радыё Свабода выйшла кніга Валера Каліноўскага «Справа Бяляцкага».
- 21 чэрвеня 2014 году быў датэрмінова вызвалены з Бабруйскай калёніі.
- За 25 гадоў сваёй дзейнасьці быў адзначаны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі: швэдзкай прэміяй імя Пэра Ангера, прэміяй Свабоды імя Андрэя Сахарава, прэміяй Homo Homіnі, якую ўручаў Вацлаў Гавэл, прэміяй Нарвэскага зьвязу пісьменьнікаў «За свабоду слова», прэміяй Дзярждэпартамэнту ЗША, прэміяй Леха Валэнсы, прэміяй імя Пэтры Кэлі, прэміяй Вацлава Гавэла ад ПАРЭ, прэміяй «За правы чалавека і вяршэнства закону» ды іншымі.
- Пяць разоў вылучаўся на Нобэлеўскую прэмію міру.
- Алесь Бяляцкі — аўтар кніг «Прабежкі па беразе Жэнэўскага возера», «Асьвечаныя Беларушчынай», «Халоднае крыло радзімы», «Іртутнае срэбра жыцьця», «Бой з сабой», «Турэмныя сшыткі» (Менск, 2018, «Вясна»).
- Усяго за актыўную грамадзкую і праваабарончую дзейнасьць прыцягваўся да судовай адказнасьці больш за 20 разоў. Прызнаны палітычным зьняволеным.
- 7 кастрычініка 2022 году Алесю Бяляцкаму прысудзілі Нобэлеўскую прэмію міру.
Бяляцкі, Стэфановіч, Лабковіч у судзе
- 3 сакавіка 2023 году Бяляцкага пакаралі 10 гадамі пазбаўленьня волі. Яго асудзілі разам з калегамі: праваабаронцамі Валянцінам Стэфановічам і Ўладзімерам Лабковічам.
- З моманту арышту ў ліпені 2021 году Бяляцкі мае вельмі абмежаваныя зносіны з сваёй сям’ёй, адвакатам і навакольным сьветам.
Хто такі Алесь Бяляцкі
Беларускі праваабаронца, грамадзкі дзеяч, літаратуразнаўца. Заснавальнік і кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна», палітычны зьняволены.
- Нарадзіўся 25 верасьня 1962 году ў гарадзкім пасёлку Вя́ртсіля ў Карэльскай АССР, дзе ў той час працавалі ягоныя бацькі-беларусы. У 1965 годзе сям’я вярнулася ў Беларусь, у Сьветлагорск.
- У 1984 годзе Алесь скончыў гісторыка-філялягічны факультэт Гомельскага ўнівэрсытэту, працаваў настаўнікам у Лельчыцкім раёне.
- Служыў у савецкім войску ў Сьвярдлоўскай вобласьці РФ мэханікам-кіроўцам браняванага цягача.
- У 1986–1989 гадах быў заснавальнікам Аб’яднаньня маладых літаратараў «Тутэйшыя».
- У 1989 годзе скончыў асьпірантуру Інстытуту літаратуры Акадэміі навук Беларусі.
- З 1989 да 1998 году працаваў дырэктарам Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча.
- У 1991–1996 гадах быў дэпутатам Менскага гарадзкога савету дэпутатаў.
- У 1996 годзе заснаваў праваабарончую арганізацыю «Вясна»
- 4 жніўня 2011 году быў затрыманы — яго абвінавацілі «ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў». 23 лістапада асуджаны на 4,5 года пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.
- У 2012 годзе ў Бібліятэцы Радыё Свабода выйшла кніга Валера Каліноўскага «Справа Бяляцкага».
- 21 чэрвеня 2014 году быў датэрмінова вызвалены з Бабруйскай калёніі.
- За 25 гадоў сваёй дзейнасьці быў адзначаны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі: швэдзкай прэміяй імя Пэра Ангера, прэміяй Свабоды імя Андрэя Сахарава, прэміяй Homo Homіnі, якую ўручаў Вацлаў Гавэл, прэміяй Нарвэскага зьвязу пісьменьнікаў «За свабоду слова», прэміяй Дзярждэпартамэнту ЗША, прэміяй Леха Валэнсы, прэміяй імя Пэтры Кэлі, прэміяй Вацлава Гавэла ад ПАРЭ, прэміяй «За правы чалавека і вяршэнства закону» ды іншымі.
- Пяць разоў вылучаўся на Нобэлеўскую прэмію міру.
- Алесь — аўтар кніг «Прабежкі па беразе Жэнэўскага возера», «Асьвечаныя Беларушчынай», «Халоднае крыло радзімы», «Іртутнае срэбра жыцьця», «Бой з сабой», «Турэмныя сшыткі» (Менск, 2018, «Вясна»).
- 14 ліпеня 2021 году быў затрыманы паводле крымінальнага абвінавачаньня, у яго дома і ў офісе «Вясны» адбыліся ператрусы.
- Усяго за актыўную грамадзкую і праваабарончую дзейнасьць прыцягваўся да судовай адказнасьці больш за 20 разоў. Прызнаны палітычным зьняволеным.
- 7 кастрычініка 2022 году Алесю Бяляцкаму прысудзілі Нобэлеўскую прэмію міру.
- 3 сакавіка 2023 году Бяляцкага пакаралі 10 гадамі пазбаўленьня волі. Яго асудзілі разам з калегамі: праваабаронцамі Валянцінам Стэфановічам і Ўладзімерам Лабковічам.
- З моманту арышту ў ліпені 2021 году Бяляцкі мае вельмі абмежаваныя зносіны з сваёй сямʼёй, адвакатам і навакольным сьветам.
- Адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі нумар 9 у Горках.