Міністэрству інфармацыі Беларусі перадалі ў падпарадкаваньне «Космос ТВ Медиа» і «Русское радио»

Дом прэсы. Ілюстрацыйнае фота

Урад Беларусі павялічыў пералік арганізацыяў і гаспадарчых таварыстваў, перададзеных у падпарадкаваньне Міністэрству інфармацыі Беларусі.

Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі пастанове, Міністэрству інфармацыі, як і раней, падпарадкоўваюцца выдавецтвы «Беларусь» і «Мастацкая літаратура», унітарнае прадпрыемства «Дом прэсы» і выдавецкі дом «Звязда».

У кіраваньне ведамству перадалі ТАА «Космос ТВ Медиа», а таксама ТАА «Рэдакцыя радыёпраграмы „Русское радио“» і ТАА «Бі Эй Інтэрнэшнл», у статутных фондах якіх мае ўдзел дзяржава. Раней Міністэрства інфармацыі ажыцьцяўляла кіраваньне ААТ «Паліграфкамбінат імя Я. Коласа», ААТ «Белкніга», ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» і супольным ТАА «Космос ТВ».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 30-годзьдзя БАЖ у Вільні прайшла канфэрэнцыя, прысьвечаная будучыні беларускай журналістыкі