На пачатку верасьня ў Беластоку Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы (ABW) затрымала ў Беластоку грамадзяніна Беларусі Ўладзіслава Н. па падазрэньні ў шпіянажы.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі RMF FM, у яго знайшлі сьпіс беларускіх актывістаў, якія жывуць у Польшчы.
Мяркуецца, што Ўладзіслаў Н. зьбіраў інфармацыю пра прадстаўнікоў беларускай дыяспары і перадаваў яе за грошы КДБ.
Цяпер ABW выклікае на допыты людзей з гэтага сьпісу, каб высьветліць, ці сутыкаліся яны з пагрозамі або шантажом.
Затрыманага абвінавацілі ў дзейнасьці на карысьць замежнай выведкі супраць Польшчы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржаўная тэлевізія: Польскі шпіён хацеў атрымаць дакумэнты вучэньняў «Запад-2025»