25 верасьня ў краіне пачынаюць уключаць ацяпленьне.
Першымі пацяплеюць батарэі ў школах, мэдыцынскіх установах, садках і іншых сацыяльных аб’ектах Віцебскай вобласьці, паведаміла БелТА.
Старт ацяпляльнаму сэзону даюць мясцовыя органы ўлады, зыходзячы з умоў надвор’я. У жылым фондзе ацяпленьне ўключаюць, калі сярэднесуткавая тэмпэратура на вуліцы не падымаецца вышэй за 8℃ на працягу трох сутак. У сацыяльных аб’ектах — ня больш за 10℃.
У сувязі з пахаладаньнем і прагнозам на бліжэйшы час ацяпленьне будуць падключаць у дашкольных і школьных установах адукацыі, спэцыялізаваных навучальна-спартовых, лячэбна-прафіляктычных і мэдыцынскіх установах, на аб’ектах сацыяльнага абслугоўваньня. Таксама цяпло паступіць у музэі, дзяржаўныя архівы і гасьцініцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З 1 кастрычніка зьменяцца правілы аплаты ЖКГ для «дармаедаў»