За 7 гадзінаў агульны паток транспарту празь мяжу — больш за 900 аўтамабіляў

Архіўнае фота

Пасьля адкрыцьця беларуска-польскай мяжы з 1.00 да 8.00 у Польшчу выехалі 260 грузавікоў і 550 легкавых аўтамабіляў.

За той жа час з Польшчы ў Беларусь заехала 100 транспартных сродкаў. Гэта вынікае са зьвестак, якія публікуе Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі.

Нагадаем, у ноч на 25 верасьня аднавіўся рух праз мяжу Польшчы і Беларусі, які быў спынены на загад польскіх уладаў 12 верасьня. У 00 гадзінаў па польскі часе і 1-й паводле беларускага часу адкрыліся аўтамабільны пераход «Тэрэспаль — Берасьце» для легкавых машын і «Кукурыкі — Казловічы» для грузавога транспарту. Таксама аднавілася праца чыгуначных грузавых пераходаў «Кузьня Беластоцкая — Горадня», «Сямёнаўка — Сьвіслач» і «Тэрэспаль — Берасьце».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча адкрыла мяжу зь Беларусьсю, якая была закрытая з 12 верасьня