Выбар буйнога бізнэсу на карысьць Расеі тлумачыцца пераважна эканамічнымі чыньнікамі, а не палітычным ціскам Лукашэнкі, мяркуе галоўная рэдактарка выданьня «План В» Вольга Лойка.
Польшча, перакрываючы мяжу зь Беларусьсю, сыходзіла з прыярытэту бясьпекі. Эўропа падтрымлівае гэты крок, яна адышла ад формулы «зьмены праз гандаль», мяркуе дырэктар дасьледчых праграмаў Усходняга суседзтва і Расеі ў Фінскім інстытуце міжнародных дачыненьняў Аркадзь Мошэс.
Вучэньні «Захад-2025» скончыліся, мяжа з Польшчай па-ранейшаму на замку. Вынікі вучэньняў і наступствы зачыненьня мяжы — у гутарцы Юрыя Дракахруста з доктарам паліталёгіі Рыгорам Астапеням.
Кітай ня здолеў пераканаць Польшчу адкрыць транзыт на мяжы з Беларусьсю. Ня выключана, што Пэкін цяпер будзе ціснуць на Аляксандра Лукашэнку, дамагаючыся саступак Варшаве. Так мяркуе эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі, вядоўца праграмы «Оптымум» на YouTube-канале выданьня «Беларусы і рынак».
Лукашэнка лічыць ЗША арганізатарамі пратэстаў 2020 году і дэпартацыю вызваленых палітвязьняў трактуе як вяртаньне амэрыканскіх агентаў іх «заакіянскім лялькаводам»,…
Рашэньне Польшчы зачыніць мяжу — адказ ня толькі на вучэньні «Захад-2025», але і на нядаўні арышт польскага манаха, абвінавачанага ў шпіянажы, на няспынны міграцыйны крызіс, на ўтрыманьне за кратамі Анджэя Пачобута.
Над гэтым пытаньнем разважае палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.
Як павінны вырашацца спрэчкі вакол абвінавачаньняў у сэксуальных дамаганьнях? На гэтае пытаньне адказваюць дэлегат Каардынацыйнай рады Аляксандар Кныровіч і экспэртка ў галіне міжнароднага права, кандыдат юрыдычных навук Кацярына Дзяйкала.
Удзел Беларусі ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) умацоўвае суб’ектнасьць і сувэрэнітэт краіны, збалянсоўвае ўплыў Расеі, мяркуе былы дыплямат, аналітык Цэнтру новых ідэяў Павал Мацукевіч.
Найбольш імаверны вынік амэрыкана-расейскага саміту ў Анкарыджы — ён можа стаць яшчэ адным этапам доўгага працэсу мірных перамоваў. І Аляксандар Лукашэнка можа адыграць у ім пэўную ролю.