Добрая сучасная музыка па-беларуску адыграла велізарную ролю ў нацыянальна-моўным усьведамленьні ўжо некалькіх гэнэрацыяў. Ці ў вашай памяці жывуць беларускія сьпеўныя цытаты й назвы гуртоў?
20 ліпеня — Міжнародны дзень шахматаў. У Беларусі гэтая годная гульня вядомая вельмі даўно, ёсьць адметныя беларускія назвы яе атрыбутаў. Пра шахматы і іншыя разумовыя забавы — моўны тэст.
Назвы жыхароў — важная частка слоўніка кожнае мовы. У беларускай мове гэтыя назвы адметныя, але, на жаль, дагэтуль не сабраныя. Ці ведаем жывыя народныя і традыцыйныя назвы жыхароў беларускіх гарадоў і вёсак?
Беларуская мова дазваляе апісаць чалавечыя рысы — і аблічча, і характар — вельмі дакладна, вобразна, сакавіта. Ці валодаем гэтым моўным інструмэнтам?
26 студзеня 1990 году Вярхоўны Савет яшчэ Беларускай ССР прыняў Закон «Аб мовах», які надаў беларускай мове статус адзінай дзяржаўнай. Што мы ведаем пра Закон, яго выкананьне і вынікі?
Пачынальнікі беларускага нацыянальнага руху, навукоўцы, творцы ня раз выказвалі глыбокія й прарочыя думкі пра беларускую мову, якія мусілі ўвайсьці ў сьвядомасьць кожнага з нас. Ці ўвайшлі, ці ведаем?
Міжнародны дзень карэктара адзначаецца 27 кастрычніка — у памяць Эразма Ротэрдамскага, які быў ня толькі філёзафам, але й адным з самых пільных карэктараў у гісторыі. І мы сёньня адчуем смак і адказнасьць гэтае важнае працы. Тэст на вылоўліваньне моўных агрэхаў!
Многія людзі, нават далёкія ад мовазнаўчай навукі, жыва цікавяцца паходжаньнем словаў. Этымалёгія слова сапраўды бывае нечаканай, сьведчыць пра павароты лёсу народу, а часам і пра крэатыўнасьць майстроў слова.
У Дзень беларускай вайсковай славы ўспамінаем перамогу нашых войскаў над маскоўскімі захопнікамі пад Воршай 8 верасьня 1514 году, ушаноўваем усіх герояў збройнае барацьбы за свабоду Беларусі, нагадваем беларускія вайсковыя традыцыі. Моўны ТЭСТ пра беларускае войска.
Пачалася гісторыя незалежнай Рэспублікі Беларусі, што адлюстравалася і ў беларускай мове. Ці ведаем моўныя праявы таго нацыянальнага абнаўленьня?
У 1517 годзе Скарына выдаў першую беларускую друкаваную кнігу. З таго часу адзначаем 6 жніўня як Дзень беларускага друку. А ці добра разумеем старабеларускую мову?
У цёплую пару вабіць да сябе вада, каля якой сама лепш адпачываць і папраўляць здароўе. Ці маем у галаве водны слоўнік-мінімум?
Гэтыя факты беларускае мовы і яе гісторыі ня надта вядомыя, але цікавыя. Праверым сваю абазнанасьць.
Па-беларуску можна сказаць, хто каму кім даводзіцца, адным словам — без дыяграмаў і стрэлачак.
Усё, што чалавек робіць рукамі, мае беларускія назвы. Ці ведаеце іх? Праверце сябе.
У народных загадках — пачуцьцё прыгажосьці навакольнага сьвету, мудрасьць і досьвед нашых продкаў. Ці мы перанялі гэтыя якасьці? Праверма сябе.
Гучны гармонік, пахучы валяр’ян, аптэчная гліцэрына... Вас дзівяць такія словазлучэньні? Тады гэты тэст для вас!
Ці трымаем у сваёй апэратыўнай памяці самыя звычайныя, штодня патрэбныя беларускія словы? Праверым сябе! А для інтрыгі ў тэсьце ёсьць і парачка словаў радзейшых, але сакавітых.
Вітаньні й разьвітаньні, падзякі й прабачэньні — важныя маркеры беларускай прасторы. Выбар іх вялікі, яны прыдатныя на ўсе жыцьцёвыя сытуацыі. Ці дасканала імі валодаем?
Агляд суполак, у якіх можна і падвучыцца, і падыскутаваць пра беларускую мову. Дапаўняйма сьпіс, стварайма свае спэцыялізаваныя групы.
Instagram пачынаўся як сетка для абмену фотавыявамі, але сёньня ён для многіх і важная крыніца ведаў. У тым ліку ў беларускай мове.
Кароткі агляд каналаў самай папулярнай відэаплятформы, на якіх можна падвучыцца беларускае мовы.
Працягваем агляд рэсурсаў сеціва, прысьвечаных беларускай мове. Як высьветліць, ці няма ў тэксьце правапісных памылак?
Апішам некалькі тэматычных каналаў, дзе вывучаюць беларускую мову ці проста гавораць па-беларуску. Дапаўняйце сьпіс, стварайце свае!
Працягваем агляд рэсурсаў сеціва, карысных для вывучэньня і практычнага ўжываньня беларускае мовы. Гэты кароткі сьпіс — для тых, хто выхоўвае дзяцей па-беларуску. Натуральна, рэсурсаў значна больш, але важна пачаць.
Мовазнаўца Вінцук Вячорка на канале Свабода Premium выказаўся пра зьмены ў абавязковых моўных экзамэнах, пра напад чыноўнікаў на беларускую лацінку, а таксама пра ўплывы «русского мира» на моўную палітыку ў сучаснай Беларусі.
Пачынаем агляд рэсурсаў сеціва, прысьвечаных вывучэньню і практычнаму выкарыстаньню беларускае мовы. Сёньня — пра надзённае: рэсурсы, патрэбныя для ўжываньня беларускае лацінкі.
У адкрытым галасаваньні за Беларускае слова 2021 году з прыкметным адрывам перамагло слова чабор — назва кветкі і зёлкі. Вядома ж, многія галасавалі за яго ў складзе паэтычнае цытаты „Пахне чабор“.
Як па-беларуску „отвёртка“, „сверло“, „гайка“? Якія прылады ў сьлесара?
Як па-беларуску „ватерпас“, „рубанок“, „верстак“? Чым капáем і габлюем?
Бескарысная праца марная, а бескарысьлівы ўчынак узвышае чалавека. Ня блытайма словы „карысны“ і „карысьлівы“! АНІМАЦЫЯ
Каляды й каляднікі, Сьвяты Мікалай, ялінка і бяседа, зорка і зьвязда. Усе патрэбныя вам сьвяточныя словы. АНІМАЦЫЯ
Расейскае слова „опыт“ мае два значэньні, і ў беларускай мове кожнаму зь іх адпавядаюць інакшыя словы. АНІМАЦЫЯ
Часам блытаюць формы „цябе“ і „табе“. Правільна: бачу каго? Цябе. Іду да каго? Да цябе. Сукенка пасуе каму? Табе. Пачуваюся рыцарам пры кім? Пры табе. АНІМАЦЫЯ
Часам блытаюць формы „цябе“ і „табе“. Правільна: бачу каго? ЦЯБЕ. Іду да каго? Да ЦЯБЕ. Сукенка пасуе каму? ТАБЕ. Пачуваюся рыцарам пры кім? Пры ТАБЕ.
Запомнім правільны беларускі націск у назвах нашых гарадоў: Кáменец, Капы́ль, Мазы́р, Нясьвíж, Стóўпцы, Талачы́н, Шáркаўшчына. А гэтыя месты традыцыйна ў народзе завуцца — Лýнінец, Навáградак і Рáдашкавічы. Таксама як Амсьцíслаў (побач з Мсьціслáў).
Гэтыя словы — зь беларускамоўных допісаў у сацыяльных сетках, а нават з паважных артыкулаў. Расейскія жарганізмы ў беларускай мове — крэатыў ці праява правінцыйнасьці?
У прамінулым годзе было нямала нечаканасьцяў, ідыёцкіх выказваньняў і спаленых рэпутацыяў. Маем выраз іх апісаць. А за Піліпавы каноплі паміж сабой ваююць не наркабароны, а ціхія мовазнаўцы.
Беларускія народныя выразы прыгожа апісваюць каханьне праз вобразы птушак.
Недарэку, які не ўсьведамляе, што сваёй актыўнай дзейнасьцю нясе шкоду, у сучаснай публіцыстыцы іранічна завуць „карысным ідыётам“. Маем беларускія выразы блізкае сэмантыкі.
Шукаць долі (або ратавацца ад нядолі) беларуса вядуць „у сьвет вочы“, а немца — нос.
Пра даўнія падзеі кажам, узгадаўшы швэдаў (якія, аказваецца, пакінулі ў беларускай мове прыкметны сьлед). І абыходзімся без цароў.
Кот марцовы, марцовы кавалер... Няўхвальныя выразы пра юрліўца зьбераглі старое слова „марац“. А вось кот ні ў чым не вінаваты.
Калі мусіш хуценька ўцячы, дасі ня толькі драпака. Дарэчы, ці ёсьць слова „драпак“ у расейскай літаратурнай мове?
Кожны народ нашага цывілізацыйнага рэгіёну мае свой уласны адпаведнік лацінскаму выразу Ad calendas Graecas — „да грэцкіх календаў“.
Да якога стану трэба дайсьці, каб пабачыць шклянога бога ды яшчэ й пакланіцца яму? Беларуская мова мае шырокую палітру выразаў апісаць усе ступені набліжэньня да гэтага стану...
Выраз на штодзень: „Як дзядзька ў Вільні“ — пра разгубленага ў сталічным тлуме. А калі кажам „Ажно Масква відаць“?
Калі нехта ідзе на заведама бязглузды, неабачлівы ўчынак. Або надта хутка стартуе.
Гэта ня проста дуля з макам, а выштукаваная! Выраз уласнабеларускі.
Загрузіць яшчэ