Найбольшая колькасьць спадзяваньняў на ўрэгуляваньне крызісу на беларуска-польскай мяжы ўскладаецца на Кітай. Кітайскія дэлегацыі наведалі Варшаву і Менск. Лукашэнка падчас перамоваў імкнуўся давесьці, што Польшча штучна стварае канфлікт, бо выконвае загад ЗША, каб нашкодзіць інтарэсам Кітая.
Амэрыканскія вайскоўцы ў Беларусі, закрытая мяжа з Польшчай і ўчынак Міколы Статкевіча. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч падводзіць вынікі тыдня.
Польшча, перакрываючы мяжу зь Беларусьсю, сыходзіла з прыярытэту бясьпекі. Эўропа падтрымлівае гэты крок, яна адышла ад формулы «зьмены праз гандаль», мяркуе дырэктар дасьледчых праграмаў Усходняга суседзтва і Расеі ў Фінскім інстытуце міжнародных дачыненьняў Аркадзь Мошэс.
Польшча не зьбіраецца аднаўляць рух на мяжы зь Беларусьсю, прыпынены з нагоды вучэньняў «Захад-2025». Каб вырашыць мігранцкі крызіс на мяжы зь Беларусьсю, Варшава спрабуе націснуць на Менск пры дапамозе Кітаю.
Захад хацеў пакараць Лукашэнку санкцыямі і дапамагчы такім чынам беларусам. Але нешта пайшло не так. Дзьмітры Гурневіч тлумачыць, куды беларусы цяпер езьдзяць адпачываць.
Кітай ня здолеў пераканаць Польшчу адкрыць транзыт на мяжы з Беларусьсю. Ня выключана, што Пэкін цяпер будзе ціснуць на Аляксандра Лукашэнку, дамагаючыся саступак Варшаве. Так мяркуе эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі, вядоўца праграмы «Оптымум» на YouTube-канале выданьня «Беларусы і рынак».
Украінскі палітоляг, дырэктар Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магдакаментуе сутрэчу Аляксандра Лукашэнкі зь кіраўніком акупаванай Расеяй частцы Херсонскай вобласьці і прагнузуе далейшую рэакцыю афіцыйнага Кіева.
Адмовай пакідаць Беларусь вызвалены з калёніі Мікола Статкевіч ня проста вярнуўся ў беларускую палітыку — ён увайшоў у беларускую гісторыю. Піша палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Што стаіць за вызваленьнем палітычных вязьняў у Беларусі, і як Беларусь становіцца закладніцай напружаньня, якое стварае Масква. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч аналізуе асноўныя палітычныя вынікі тыдня.
Дэпартуюць тых, чыйго вызваленьня дамагаліся амэрыканцы. Лукашэнка лічыць ЗША арганізатарамі пратэстаў 2020 году і дэпартацыю вызваленых палітвязьняў трактуе як вяртаньне амэрыканскіх агентаў іх «заакіянскім лялькаводам», мяркуе Юры Дракахруст.
5 верасьня прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп анансаваў, што многія з 1400-1500 беларускіх палітвязьняў неўзабаве будуць вызваленыя. Часткова гэтыя прадказаньні збыліся. Вызваленыя 52 палітвязьні. Невялікія нататкі па гарачых сьлядах.
Пасьля амаль дзесяці гадоў «вайны з дармаедамі» у Беларусі ўступаюць у сілу новыя правілы. Беспрацоўных чакаюць яшчэ большыя выдаткі. Якія і навошта тлумачыць Дзьмітры Гурневіч.
Пасьля закрыцьця мяжы і зьяўленьня ў паветранай прасторы Польшчы расейскіх дронаў беларускае кіраўніцтва знаходзіцца ў пэўнай разгубленасьці.
Аналітык польскага Цэнтру ўсходніх дасьледаваньняў Каміль Клысіньскі тлумачыць, чаму Варшава зачыніла мяжу з Беларусьсю, адказвае на пытаньне, ці вераць у Польшчы заявам беларускага Генштабу пра дроны, і разважае пра магчыма кітайскі аспэкт.
У незалежных мэдыя разгортваецца дыскусія наконт таго, ці варта «перагарнуць старонку» 2020 году.
Ці ёсьць для дэмакратычнай супольнасьці Беларусі нейкі варыянт паміж капітуляцыяй і бескампрамісным змаганьнем, спробамі «застацца на старонцы 2020 году»? Над гэтым пытаньнем разважае палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.
Геапалітычная роля рэгіёну Ўсходняй Эўропы ўзрастае. Гэта цяпер пярэдні край супрацьстаяньня паміж Захадам і Ўсходам, паміж дэмакратыяй і дыктатурай. Калі ідзецца пра пагрозу вайны ў Эўропе, то «беларускі балькон» — неабходны элемэнт у любым ваенным супрацьстаяньні.
Доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч адказвае на пытаньне, чаму вучэньні Захад пройдуць у зьменшаным маштабе, і тлумачыць, чаму афіцыйны Менск усё больш гаворыць пра сваё міралюбства.
Як павінны вырашацца спрэчкі вакол абвінавачаньняў у сэксуальных дамаганьнях? На гэтае пытаньне адказваюць дэлегат Каардынацыйнай рады Аляксандар Кныровіч і экспэртка ў галіне міжнароднага права, кандыдат юрыдычных навук Кацярына Дзяйкала.
Чаму афіцыйны Менск паварочвае на Ўсход, і што Лукашэнка шукае ў Кітаі — аналізуе палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч.
Удзел Беларусі ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) умацоўвае суб’ектнасьць і сувэрэнітэт краіны, збалянсоўвае ўплыў Расеі, мяркуе былы дыплямат, аналітык Цэнтру новых ідэяў Павал Мацукевіч.
Сярод замежных лідэраў, якія прыехалі ў Пэкін і будуць на вайсковым парадзе 3 верасьня, шмат прадстаўнікоў краін, якія знаходзяцца пад заходнімі санкцыямі.
ШАС — гэта стратэгічны выбар Беларусі, казаў Лукашэнка. Насамрэч, гэта ягоны выбар, а не Беларусі.
Галоўныя падзеі тыдня ў відэа ад палітычнага аглядальніка Свабоды.
Пасьля вучэньняў «Саюзная рашучасьць» у 2022 годзе Расея пачала ўварваньне ва Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі. З таго часу заходнія суседзі Беларусі ўспрымаюць расейскую вайсковую прысутнасьць вельмі хваравіта. А слова «вучэньні» выклікаюць зразумелыя асацыяцыі з падзеямі трохгадовай даўніны.
Жаданьне дасягнуць замірэньня як найхутчэй і за ўсякую цану можа абярнуцца непрыемнымі наступствамі і для Ўкраіны, якая супрацьстаіць расейскай агрэсіі, і для заходняга сьвету. Сьпехам падпісаная дамова аб міры можа паўтарыць лёс Менскіх пагадненьняў 2015 года, якія так і не былі рэалізаваныя.
Лукашэнка ў інтэрвію журналістам беларускіх дзяржаўных мэдыя шмат хваліў Трампа, ва ўсім падтрымаў Расею, казаў, што Беларусь гатовая падключыцца да гарантый бясьпекі Ўкраіне. Наконт вызваленьня палітвязьняў нічога не абяцаў. А яшчэ ўсяляк лаяў палітычных апанэнтаў.
Адбываецца пэўная рэанімацыя беларуска-іранскага супрацоўніцтва. Прычынай гэтага працэсу стала лёгіка геапалітычнага пазыцыянаваньня, асабліва ў зьвязку з вайной ва Ўкраіне. Беларусь і Іран сталі саюзьнікамі Расеі.
Дональд Трамп патэлефанаваў Аляксандру Лукашэнку і двойчы пасьля гэтага згадаў пра вызваленьне больш як тысячы беларускіх палітвязьняў. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч аналізуе тры магчымыя сцэнары далейшага разьвіцьця падзей.
Па дарозе на сустрэчу з Пуціным на Алясцы амэрыканскі прэзыдэнт патэлефанаваў Лукашэнку. Паводле Трампа, мэтай званка Лукашэнку было жаданьне выказаць яму падзяку за вызваленьне зьняволеных.
Найбольш імаверны вынік амэрыкана-расейскага саміту ў Анкарыджы — ён можа стаць яшчэ адным этапам доўгага працэсу мірных перамоваў. І Аляксандар Лукашэнка можа адыграць у ім пэўную ролю.
Існуюць два варыянты тлумачэньня гэтага загадкавага тэлефанаваньня. Ці то Трамп такім чынам праз Лукашэнку хацеў даслаць Пуціну нейкі важны і тэрміновы мэсэдж напярэдадні перамоваў.
Падчас канфэрэнцыі «Новая Беларусь» у размове са Свабодай палітыкі і грамадзкія дзеячы тлумачаць, чаму 2020-ы ня стаў паразай, якія інструмэнты сапраўды працуюць супраць рэжыму, і як выкарыстаць рэдкія моманты геапалітычнага акна магчымасьцяў.
Галоўнае палягае ў тым, што Лукашэнка настойліва спрабуе ўпісацца ў перамоўны працэс ЗША і Расеі, больш таго, прэтэндуе ў ім на важную ролю. Чарговым разам ён заклікае правесьці перамовы паміж Пуціным і Трампам у Менску, бярэцца арганізаваць такую сустрэчу.
Як вядома, вялікае бачыцца на адлегласьці. Вось ужо і пяць гадоў прайшло з тых векапомных падзей, якія, верагодна, нашы нашчадкі назавуць галоўнымі ў найноўшай беларускай гісторыі, а можа і ў больш працяглым гістарычным пэрыядзе.
9 жніўня споўніцца пяць гадоў ад прэзыдэнцкіх выбараў 2020 і найбуйнейшых у гісторыі Беларусі пратэстаў. Якую ролю адыгралі гэтыя падзеі ў гісторыі Беларусі, чаму навучылі і не навучылі беларусаў? Якой гэтая падзея застанецца ў гісторыі: са знакам плюс ці знакам мінус?
Вечарам 6 жніўня на дзяржаўным тэлеканале АНТ паказалі фільм, які закліканы быў дыскрэдытаваць апазыцыю. Ці ўдалося? Амаль усё паказанае ўлады раней ужо агучвалі. І вельмі шмат нестыковак, якія паказваюць самую ўладу ня ў лепшым выглядзе.
Як выявілася, ідэя круглага стала паміж беларускімі ўладамі і дэмакратычнымі сіламі пакуль ня мае дэтальнага канцэпту і выглядае як прыгожая мара. Піша палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Філёзафка Тацяна Шчытцова, аўтарка новай кнігі «Салідарнасьць узрушаных», тлумачыць, якія новыя якасьці набыло беларускае грамадзтва ў 2020 годзе, актуалізуе панятак «дэкалянізацыя» і дае свой адказ на пытаньне, ці пацярпела паразу беларуская рэвалюцыя.
Складваецца ўражаньне, што Пуцін выклікаў Лукашэнку ў Валаам для псыхатэрапіі. Яму патрэбная псыхалягічная падтрымка перад тым, як уступіць у новы зацяжны канфлікт з ЗША. Усе дыктатары — адзінокія людзі. Прычым, у адносінах Лукашэнкі і Пуціна адбываецца ўзаемная псыхатэрапія.
Чаму баявыя дроны сталі падаць на Беларусь зь ліпеня 2024 году? Як далёка можа праляцець дрон, якому сродкамі радыёэлектроннай барацьбы пашкодзілі сыстэму кіраваньня? Чаму беларуская супрацьпаветраная абарона ня зьнішчыла дрон, які ўпаў на Менск, далёка на падлёце да сталіцы?
Шмат часу Лукашэнка патраціў, каб пераканаць амбасадараў, што Беларусь сапраўды сувэрэнная дзяржава, а не акупаваная Расеяй. І гэта вельмі паказальна. Бо відавочныя рэчы ня маюць патрэбы ў доказах. Але аказваецца, што для такіх дасьведчаных людзей, як паслы, гэта невідавочна.
Нядаўняе апытаньне ў Румыніі паказвае надзвычай высокі ўзровень сымпатыяў да колішняга дыктатара Нікаляе Чаўшэску. Румынская навука элітам — расчараваньне народаў у іх спараджае сымпатыі да змрочных пэрсанажаў мінулага, што ў сваю чаргу мае палітычныя наступствы сёньня.
Супрацьпаветраная абарона Беларусі дрэнна гатовая да барацьбы з дронамі. І разьмяшчэньне тут расейскай ядзернай зброі і ракетнага комплексу «Арэшнік» мала дапаможа вырашыць гэтую праблему.
Ці плянуе Расея напасьці на краіны NATO? Ці скарыстае яна Беларусь для такога нападу? Якімі могуць быць сцэнары такой вайны?
На курс беларускага рубля да даляра больш паўплываюць палітыка Цэнтрабанку РФ і санкцыі, якія Трамп пагражаў Расеі, чым гандлёвае пагадненьне ЗША—ЭЗ, прагназуе эканаміст Яраслаў Раманчук.
Лукашэнка зноў даручыў знайсьці нафту ў Беларусі. Генэральны штаб прапануе правесьці сумесныя вучэньні з Расеяй ля межаў з Літвой і Польшчай. А заявы Сяргея Ціханоўскага выклікалі рэзананс у літоўскім грамадзтве.
Раней сілавікі ўсяляк дэманстравалі сваю брутальнасьць у змаганьні з палітычнымі праціўнікамі. Уся рабілася дзеля застрашэньня грамадзтва. Цяпер тактыка памянялася. Улады імкнуцца прыхаваць маштаб рэпрэсій. Амаль зьніклі пакаянныя відэа, у судах засакрэцілі інфармацыю пра «палітычныя» працэсы.
Старшы навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC, эканаміст Зьміцер Крук дае прагноз, якой будзе ў Беларусі інфляцыя, аналізуе, чаму дэфіцыт гандлю пакуль моцна не ўплывае на курс рубля, і як запавольваньне расейскай эканомікі паўплывае на беларускі экспарт.
Загрузіць яшчэ