Выбар буйнога бізнэсу на карысьць Расеі тлумачыцца пераважна эканамічнымі чыньнікамі, а не палітычным ціскам з боку Лукашэнкі, мяркуе галоўная рэдактарка выданьня «План В» Вольга Лойка.
Арабскі бізнэсовец, які амаль два дзесяцігодзьдзі абслугоўваў шматмільённыя зьдзелкі ў інтарэсах Аляксандра Лукашэнкі і набліжаных да яго асобаў, у апошнія гады стаў актыўным гульцом на рынку нерухомасьці Літвы, сьцьвярджае Беларускі расьсьледніцкі цэнтар.
Беларускі ўрад працягнуў часовую забарону на вываз некаторых груп прамысловых тавараў. Мера часовая, у сьпісе больш за 200 найменьняў. Аб гэтым рашэньні Савета міністраў паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Ідэолягу прапануюць заробак у 2,3 раза большы, чым вядучаму інжынэру. Каго бяруць на такія пасады і чым яны займаюцца.
Супрацоўнікі Клайпедзкай мытні затрымалі два марскія кантэйнэры з больш як 50 тонамі напаўняльніка для каціных прыбіральняў.
Пункт пахаваньня радыяактыўных адкідаў маюць разьмясьціць каля Беларускай АЭС у Астравецкім раёне, за 22 км ад літоўскай мяжы, паведаміла арганізацыя былых сілавікоў BelPol.
Савет міністраў Беларусі ўхваліў рашэньне аб нацыяналізацыі кампаніі «ТрансРэйл-БЧ», кантрольны пакет якой належаў акцыянэрнаму таварыству Interrail Holding (Швайцарыя).
Выданьне South China Morning Post апытала аналітыкаў і інсайдэраў наконт рашэньня Польшчы зачыніць мяжу зь Беларусьсю.
Сёньня ў Францыі сотні тысяч чалавек па ўсёй краіне ўзялі ўдзел у акцыях супраць эканамічнай палітыкі ўраду. Па дадзеных прафсаюзаў, ужо раніцай у пратэстах удзельнічалі да 400 тысяч чалавек, а пазьней да іх далучыліся дэманстранты ў Парыжы і іншых гарадах.
Вынікі працы эканомікі Беларусі істотна горшыя, чым плянавалі ва ўрадзе.
Зь Беларусі да закрыцьця Польшчай мяжы зь Беларусьсю не пасьпелі выехаць 1453 польскія фуры.
Бюро прамысловасьці і бясьпекі Міністэрства гандлю ЗША ў лісьце генэральнаму дырэктару «Белавія» Ігару Чаргінцу патлумачыла падрабязнасьці адмены санкцый у дачыненьні да авіякампаніі.
Закрыцьцё мяжы польскі бок тлумачыць рызыкай правакацыяў з боку Расеі і Беларусі, прызнаючы вялікую шкоду ўласнаму бізнэсу.
У Палаце прадстаўнікоў у другім чытаньні ўхвалілі законапраект «Аб зьмяненьні законаў у пытаньнях наданьня пазыкаў». Што ў ім новага?
Пасьля некалькіх гадоў імклівага росту, абумоўленага дзяржаўнымі выдаткамі на распальваньне вайны супраць Украіны, эканоміка Расеі ледзь рухаецца.
Упершыню за апошні час улады апублікавалі статыстычныя зьвесткі аб стане беларускага сэктару ІКТ (інфармацыйна-камунікацыйных тэхналёгіяў).
Папа Леў XIV асудзіў рост эканамічнай няроўнасьці і рэкордныя даходы бізнэс-эліты, прывёўшы Ілана Маска як трывожны прыклад.
Эўразьвяз працуе над тым, каб выціснуць расейскія энэргетычныя рэсурсы са сваіх рынкаў. Пра гэта заявіла галоўная прадстаўніца Эўрапейскай камісіі Паўла Пінью, камэнтуючы для Радыё Свабода патрабаваньне прэзыдэнта ЗША да Эўропы спыніць імпарт расейскага газу і нафты.
Апошні год беларусы сутыкаюцца зь немагчымасцю абмяняць у банках «чорна-белыя» даляры старога выпуску — да 2013 году.
Старшыня Нацыянальнага банку Раман Галоўчанка заявіў 14 верасьня, што гадавая інфляцыя ў 2025 годзе перасягне прагнозны паказьнік 5%.
Кіраўніца літоўскага ўраду Літвы Інга Ругінене заявіла, што Вільня застанецца непахіснай у пытаньні забароны на транзыт беларускіх калійных угнаеньняў, нават калі на Літву будзе ўчынены ціск з боку ЗША.
У МАРГ нагадалі, што адпаведнай пастановай Савету Міністраў зацьвердзілі Канцэпцыю разьвіцьця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сфэрах жыцьця грамадзтва на 2024–2026 гады.
Фонд абвясьціў збор адразу, як стала вядома пра вызваленьне 52 чалавек зь беларускіх турмаў, уключна з грамадзянамі іншых дзяржаў.
Паводле суразмоўцы Свабоды, зьняцьце санкцый азначае магчымасьць набываць сучасную тэхніку і праграмнае абсталяваньне.
10 верасьня падчас публічных дэбатаў ва ўніверсытэце ў штаце Юта забілі Чарлі Кэрка, блізкага Дональду Трампу рэспубліканскага актывіста, які адыграў важную ролю ў распаўсюдзе кансэрватыўных ідэй сярод амэрыканскай моладзі.
Як паведаміў Белстат, прырост інфляцыі ў студзені-жніўні 2025-га склаў 5,3% пры гадавым прагнозе ўраду не вышэй за 5%.
Прэм’ер-міністар Беларусі Аляксандар Турчын падпісаў пастанову ўраду аб атрыманьні ў 2025–2026 гадах льготнага крэдыту ад Экспартна-імпартнага банку Кітаю ў памеры 474,1 мільёнаў для аснашчэньня арганізацый аховы здароўя мэдычным абсталяваньнем.
Пасьля амаль дзесяці гадоў «вайны з дармаедамі» у Беларусі ўступаюць у сілу новыя правілы. Беспрацоўных чакаюць яшчэ большыя выдаткі. Якія і навошта тлумачыць Дзьмітры Гурневіч.
На ваенныя мэты Расеі працуе шэраг беларускіх заводаў. BelPol паведаміла, што некаторыя нарошчваюць вытворчасьць і набіраюць новых супрацоўнікаў.
Афіцыйная Рыга плянуе ўвесьці нацыянальны санкцыйны рэжым супраць асобаў і кампаній, зьвязаных з расейскай агрэсіяй супраць Украіны.
Інфляцыя ў Беларусі істотна апярэджвае гадавы прагноз ураду.
Ужо ў першыя дні да буйной крамы паўсталі прэтэнзіі.
Два мэтэазонды, да якіх былі прывязаны скруткі з 60 тыс. цыгарэт «NZ Gold» зь беларускімі акцызнымі маркамі, знойдзеныя 8 верасьня памежнікамі Малінаўскай воласьці памежнага зь Беларусьсю Аўгшдаўгаўскага краю, паведаміла Дзяржаўная памежная ахова Латвіі.
Аляксандар Лукашэнка заявіў пра неабходнасьць шукаць новыя рынкі збыту для беларускай прадукцыі, якая страчвае расейскі рынак.
На сайце пакістанскага Бюро эміграцыі і працаўладкаваньня за мяжой прапануецца праца ў Беларусі па сямі спэцыяльнасьцях.
Паводле аналізу зьвестак МУС, зробленага парталам «Люстэрка», амаль палова мігрантаў, якія сёлета прыехалі ў Беларусь — грамадзяне Туркмэністану.
У Беларусі зьмяняюць парадак разьліку за жыльлёва-камунальныя паслугі, зьмены тычацца людзей, «не занятых у эканоміцы», як у афіцыйных дакумэнтах называюць «дармаедаў».
Улетку 2014 году з дазволу Лукашэнкі пачалі будаваць на Кастрычніцкай плошчы ў Менску цэнтар Capital Palace. Будаўніцтва доўга затрымлівалі, а калі бізнэс-цэнтар пабудавалі, выявілася, што замоўнікі ня ведаюць, як яго выкарыстоўваць.
Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю пачне штрафаваць гаспадаркі, якія ня выканалі дамоваў з гандлёвымі сеткамі, — такія высновы зрабілі ўлады з бульбянога крызісу.
Савет Міністраў Беларусі ўвёў рэгуляваньне цэнаў на паслугі пахаваньня, а таксама на прадукты харчаваньня для сувораўцаў, курсантаў і студэнтаў, якія навучаюцца ў вайсковых фармаваньнях і ваенізаваных арганізацыях.
Расейскі «Газпром» і кітайская кампанія CNPC падпісалі мэмарандум аб будаўніцтве трубаправоду «Сіла Сібіру – 2» для паставак газу з радовішчаў паўночнага паўвострава Ямал у Кітай.
Ігар Чаргінец не чакае зьняцьця санкцыяў і аднаўленьня кампаніяй палётаў у краіны Эўразьвязу.
Па выніках студзеня-ліпеня імпарт тавараў у Беларусь склаў 26,1 мільярда даляраў, экспарт — 22,6 мільярда даляраў, дэфіцыт — 3,5 мільярда даляраў.
Пры гэтым прадукцыйнасьць працы расьце павольна.
Вядомая служба онлайн-платы некарэктна працуе ў краіне ўжо некалькі дзён.
Пастановай Мінтранса ад 19 жніўня 2025 года зацьверджана павышэньне платы за праезд па платных дарогах. У сярэднім тарыфы вырастуць на 3%.
Забарона датычыць 12 катэгорыяў тавараў.
Свабода паглядзела, што зьменіцца для жыхароў Беларусі ў новым месяцы — і ў галіне адукацыі, і ў эканоміцы, і ў грамадзкай сфэры.
Улады Беларусі ўзялі пад свой кантроль Беларускую нацыянальную біятэхналягічную карпарацыю, раней зьвязаную зь сямʼёй былога прэзыдэнта Кыргызстану Курманбека Бакіева.
Найбольш людзей з даходамі ніжэй за тысячу жыве ў Магілёўскай вобласьці (амаль 50%), за ёй ідуць Гомельская (47%) і Берасьцейская (45%).
Загрузіць яшчэ