Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ператрус у офісе футбольнага клюбу «Шахцёр» у Салігорску


Салігорск. Ілюстрацыйнае фота
Салігорск. Ілюстрацыйнае фота

22 студзеня стала вядома, што ў Менску затрымалі спартовага дырэктара «Шахцёра».

У панядзелак, 30 студзеня, у клюб «Шахцёр» прыехалі прадстаўнікі сілавых структур, якія мелі пры сабе зброю. Праверка праходзіць з удзелам узброеных сілавікоў, паведамляе спартовы сайт Tribuna.com.

Як паведаміў раней сайт Tribuna.com, 22 студзеня стала вядома, што ў Менску па падазрэньні ў махлярстве затрымалі спартовага дырэктара «Шахцёра» Ўладзімера Нідэргаўса.

Мінулы сэзон каманда завяршыла на першым месцы вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG