Найбольшая колькасьць спадзяваньняў на ўрэгуляваньне крызісу на беларуска-польскай мяжы ўскладаецца на Кітай. Кітайскія дэлегацыі наведалі Варшаву і Менск. Лукашэнка падчас перамоваў імкнуўся давесьці, што Польшча штучна стварае канфлікт, бо выконвае загад ЗША, каб нашкодзіць інтарэсам Кітая.