Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У анэксаваным Расеяй Крыме заявілі аб падпісаньні новых дамоваў аб супрацы зь Беларусьсю


Сімферопаль. Ілюстрацыйнае фота
Сімферопаль. Ілюстрацыйнае фота

У Менск прыбыла афіцыйная дэлегацыя анэксаванага Расеяй Крыму, якая возьме ўдзел у правядзеньні «Дзён Крыму ў Беларусі».

Як паведаміў расейскі тэлеканал «Крым 24», дэлегацыя ўсклала кветкі да абэліску Перамогі ў цэнтры беларускай сталіцы.

«Дэлегацыя таксама наведае Горадню і Іўе. Апроч таго, будзе падпісаны шэраг пагадненьняў у розных сфэрах», — адзначаецца ў паведамленьні.

У той жа час на афіцыйных сайтах уладаў Менску, Горадні і Іўя інфармацыі аб «Днях Крыму» і іх праграме няма.

Раней кіраўнік рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі РФ «Беларусы Крыму» Раман Чагрынец паведамляў, што «праграма насычаная і ўключае ў сябе і палітычную частку, і вялікі культурны блёк».

Паводле яго, асаблівая ўвага будзе сканцэнтравана на крымскататарскай культуры.

Іўе гістарычна лічыцца татарскай сталіцай Беларусі, тут жыве найбольш татараў.

«Дні Крыму» пачынаюцца 23 верасьня і будуць працягвацца да 26 верасьня. У Беларусі іх праводзяць пяты раз.

Беларусь пачала ўмацоўваць кантакты з анэксаваным Расеяй Крымам пасьля расейскага поўнамаштабнага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну ў 2022 годзе:

  • У верасьні 2022 году пагадненьне аб супрацы падпісалі Менск і горад Севастопаль
  • У сакавіку 2023 году дамову аб супрацы падпісалі Віцебскі аблвыканкам і акупацыйныя ўлады Крыму
  • У чэрвені 2024 году ўлады Віцебску і Віцебскай вобласьці падпісалі пагадненьні з акупацыйнымі ўладамі Сімферопалю, Феадосіі і Сакаўскім раёнам Крыму, а таксама пратакол аб намерах стварэньня свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск – Крым».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG