Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманага ў Беларусі польскага манаха прызналі палітвязьнем


Кадар сюжэту ў тэлевізіі пра затрыманьне польскага грамадзяніна Гжэгажа Гавэла
Кадар сюжэту ў тэлевізіі пра затрыманьне польскага грамадзяніна Гжэгажа Гавэла

Грамадзяніна Польшчы Гжэгажа Гавэла, якога раней затрымалі ў Беларусі і абвінавацілі ў шпіянажы, прызналі палітвязьнем.

Пра затрыманьне Гжэгажа Гавэла стала вядома 4 верасьня, сюжэт пра гэта зьявіўся на тэлеканале «Беларусь 1». Па яго вэрсіі, Гжэгаж Гавэл нібыта наладзіў кантакт з неназваным беларусам і прапанаваў яму «супрацоўніцтва ў інтарэсах Польшчы», якое заключалася ў зборы і прадастаўленьні закрытай інфармацыі аб камандным складзе, а таксама супрацоўніках ваеннай контрвыведкі.

Апроч Гавэла праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 14 чалавек: гэта Зьміцер Грышкевіч, Аляксандр Лыцын, Антон Ільін, Андрэй Хрышчановіч, Марыя Барысенка, Сяргей Тулінаў, Алег Слабуха, Зьміцер Басько, Сяргей Цімошчанка, Андрэй Ярашэвіч, Павел Кізюк, Сьвятлана Мяцельская, Віктар Язькевіч, Віктар Ясьцельская, Віктар Язькевіч.

Раней міністар замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі адрэагаваў на затрыманьне польскага грамадзяніна, якога прапагандысцкі канал у Беларусі назваў «польскім шпіёнам». Гэтыя словы прыводзіць канал TVN.

«Мы ведаем, што гэта за рэжым, мы ведаем, чаго ад яго чакаць. У рэшце рэшт, у беларускіх турмах ужо ёсьць польскія зьняволеныя, у тым ліку Анджэй Пачобут і іншыя. Мы ўжо вядзём унутраныя кансультацыі пра тое, як на гэта рэагаваць. І я перакананы, што гэтая справа не застанецца без адказу», — сказаў ён.

Гжэгаж Гавэл, 1998 году нараджэньня, манах-кармэліт з Кракава. Улады Беларусі заяўляюць, што ён меў пры сабе восем старонак, датычных вайсковых расейска-беларускіх вучэньняў «Запад-2025». Затрымлівала грамадзяніна Польшчы контравыведка КДБ.

Маштабныя беларуска-расейскія вучэньні «Захад-2025» прайшлі 12–16 верасьня. Польшча ў сувязт з гэтымі вучэньнямі цалкам закрыла мяжу зь Беларусьсю і не адкрыла дагэтуль.

Цэнтар «Вясна» прызнаў палітвязьнямі 1193 зьняволеных у Беларусі. Паводле dissidentby, статус палітвязьня маюць 1312 зьняволеных грамадзян.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG