Пашпарт беларускага добраахвотніка Эмілія «Бабра» Лабейкі згарэў падчас баявых дзеяньняў ва Ўкраіне. Ён расказаў Свабодзе, як жыве без дакумэнтаў і чаму не плянуе пакідаць Украіну.
Масква і Падмаскоўе ўвечары 22 верасьня падвергліся нападу бесьпілётнікаў, паведаміў мэр расейскай сталіцы Сяргей Сабянін.
У Міністэрстве замежных спраў Беларусі паабяцалі пры неабходнасьці надаць двум пацярпелым беларусам усебаковую падтрымку.
У апэратыўным камандаваньні Паветраных сіл Украіны паведамілі, што расейскія войскі ў ноч на 22 верасьня атакавалі ўкраінскую тэрыторыю 141 ударным дронам.
Сьцьвярджаецца, што ў выніку атакі бесьпілётнікаў у раёне Саратаўскага НПЗ «пацьверджаны выбухі і маштабны пажар», таксама адбылося ўзгараньне на Навакуйбышаўскім НПЗ.
Эўрапейскі зьвяз прапанаваў чарговае ўзмацненьне санкцыйнага рэжыму супраць Беларусі за ўдзел у расейскай агрэсіі супраць Украіны.
Галоўнае сьледчае ўпраўленьне Службы бясьпекі Ўкраіны адразу пасьля вызваленьня ад расейскіх войскаў Кіеўскай і Чарнігаўскай вобласьцяў завяло справу паводле фактаў ваенных злачынстваў на часова акупаваных украінскіх тэрыторыях і ўласна ў Расеі, а цяпер дадало ў яе эпізоды аб катаваньнях у Беларусі.
Пасьля начнога паветранага нападу расейцаў на Кіеў пашкоджаны канал сувязі з апэратарам тэлекамунікацыйнай сеткі, які аказвае паслугі «Київпастранс».
На пляжы каля латвійскага горада Вэнтсьпілс знайшлі абломкі таннага расейскага дрона-падманкі «Гербэра». Магчыма, ён упаў у мора і яго вынесла на бераг.
Расейскія войскі зранку скінулі авіябомбу ФАБ-250 на Кастянтыніўку ў Данецкай вобласьці.
Міністар-каардынатар спэцслужбаў Польшчы Томаш Семоняк пацьвердзіў, што дом у вёсцы Вырыкі, што за 10 км ад беларускай мяжы, пашкодзіў не залётны дрон.
У праекце «Хачу жыць», які вядзе Каардынацыйны штаб Украіны ў абыходжаньні з ваеннапалоннымі, паведамілі аб перадачы Расеі празь Беларусь целы 24 расейскіх вайскоўцаў, якія загінулі на харкаўскім, данецкім, херсонскім і сумскім кірунках.
У Сілах спэцыяльных апэрацыяў Украіны паведамілі аб чарговым пападаньні ў ноч на 18 верасьня ў Валгаградзкі нафтаперапрацоўчы завод, гэта найбольшы вытворца нафтапрадуктаў у Паўднёвай фэдэральнай акрузе Расеі.
Газавую трубу, празь якую расейскія вайскоўцы перамяшчаліся бліжэй да Купянска (Харкаўская вобласьць), падарвалі. Цяпер расейцы спрабуюць пераходзіць праз раку Аскол на чаўнах і плытах, каб захапіць Купянск.
Інфармацыю пра прысуд перадалі крыніцы праваабаронцаў.
Ва Ўкраіне сьпіс беларускіх палонных павялічыўся яшчэ на тры чалавекі, і цяпер ва ўкраінскім палоне знаходзяцца 13 грамадзян Беларусі, якія ваявалі на баку Расеі.
У расейскія санкцыйныя пакеты Эўразьвязу за вайну ва Ўкраіне трапляюць таксама афіцыйныя асобы і кампаніі зь Беларусі. Ці так будзе і гэтым разам, пакуль не паведамляецца.
Місія Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ, IAEA), якая знаходзіцца на тэрыторыі Запароскай АЭС, паведаміла аб пажары ў выніку абстрэлаў паблізу станцыі, але за межамі яе тэрыторыі.
У апэратыўным камандаваньні Паветраных сілаў Украіны паведамілі, што расейскія войскі для атакі па Ўкраіне выкарысталі 172 ударныя бесьпілётнікі і дзьве крылатыя ракеты. Супрацьпаветраная абарона зьнішчыла 136 дронаў. Расейскія ракеты і 36 бесьпілётнікаў ударылі па 13 лякацыях.
Першыя пакеты ўзбраеньняў ЗША для Ўкраіны ў рамках новай схемы, аб якой раней дамовіліся Вашынгтон і яго саюзьнікі ў Эўропе, былі адобраныя Белым домам і неўзабаве могуць быць адпраўленыя Кіеву.
Польскае выданьне Rzeczpospolita паведаміла са спасылкай на свае крыніцы, што 10 верасьня ў дом у Вырыках у Люблінскім ваяводзтве трапіла ракета, выпушчаная з польскага самалёта F-16, зь якога спрабавалі зьбіць расейскі бесьпілётнік.
Украінскі палітоляг, дырэктар Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магдакаментуе сутрэчу Аляксандра Лукашэнкі зь кіраўніком акупаванай Расеяй частцы Херсонскай вобласьці і прагнузуе далейшую рэакцыю афіцыйнага Кіева.
У апэратыўным камандаваньні Паветраных сіл Украіны паведамілі, што расейскія войскі ў ноч на 16 верасьня атакавалі ўкраінскія гарады 113 ударнымі дронамі з розных кірункаў.
«Нагадваем, што СССР ужо больш за тры дзесяцігодзьдзі як на сьметніку гісторыі. Туды ж рана ці позна адправяцца і абодва настальгуючыя непрызнаныя дзеячы, якія сустракаліся сёньня ў Менску», — гаворыцца ў афіцыйным камэнтары ўкраінскага МЗС.
Міністэрства абароны Румыніі паведаміла, што 13 верасьня з 18:05 расейскі дрон тыпу «Герань» 50 хвілін ляцеў над ейнай тэрыторыяй, пасьля чаго павярнуў ва Ўкраіну.
Украінскі кінарэжысэр і сцэнарыст з Крыму Алег Сянцоў, які ў 2014–2019 гадах быў вязьнем Крамля, стаў камандзірам батальёну Ўзброеных сілаў Украіны.
У ноч на 14 верасьня Расея атакавала Ўкраіну балістычнай ракетай і 58 ударнымі дронамі. Украінскія вайскоўцы зьбілі 52 бесьпілётнікі.
Вечарам 13 верасьня ў Арлоўскай вобласьці падчас праверкі чыгункі знайшлі выбуховыя прылады. Адна зь іх выбухнула. Каля 10 цягнікоў выбіліся з раскладу. Цягнік Адлер — Калінінград, які ідзе празь Менск, пусьцілі ў абʼезд.
ЗША «гатовыя ўвесьці сур’ёзныя санкцыі супраць Расеі, калі ўсе краіны NATO спыняць пакупку нафты ў Расеі», — заявіў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.
Хоць афіцыйна паведамляецца пра ўдзел у вучэньнях «Захад — 2025» каля 18 тысяч вайскоўцаў (зь іх прыкладна 5,5 тысячы расейскіх), вайсковы аглядальнік BILD Юльян Ропке папярэджвае: невялікая лічба ня мусіць уводзіць у зман наконт сапраўднай небясьпекі вучэньняў.
Часовы павераны ў справах Беларусі пры ААН Арцём Тозік запатрабаваў, каб ААН дала ацэнку рашэньню Варшавы закрыць мяжу на тле вайсковых вучэньняў «Захад-2025».
«NATO запускае Eastern Sentry», — напісаў генштаб у сацсетцы Х, апублікаваўшы відэазапіс пасадкі францускага транспартнага самалёта А400 у Менску-Мазавецкім. Ён даставіў узбраеньне для зьнішчальнікаў Rafale, якія ўжо знаходзяцца ў Польшчы.
Ва Ўкраіне загінуў грамадзянін Беларусі Віталь Пляшкоў, які ваяваў на баку Расеі паводле кантракту з расейскай арміяй, падпісанага 3 чэрвеня 2025 году.
Украіна зь сярэдзіны 2023 году актыўна атакуе Чарнаморскі флёт Расеі ў Чорным моры.
Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) мяркуюць, што запуск расейскіх дронаў у польскую паветраную прастору быў мэтанакіраваным.
Пасьля закрыцьця мяжы і зьяўленьня ў паветранай прасторы Польшчы расейскіх дронаў беларускае кіраўніцтва знаходзіцца ў пэўнай разгубленасьці.
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Дж. Д. Вэнс пацьвердзіў у інтэрвію на канале One America News, што Крэмль выставіў тэрытарыяльныя патрабаваньні да Украіны і прэтэндуе на 6 тыс. кв. км тэрыторыі, якую цяпер кантралюе Кіеў.
Генэральны сакратар NATO Марк Рутэ паспавёў пра вынікі пасяджэньня Паўночнаатлянтычнай рады пасьля запыту Польшчы аб кансультацыях у адпаведнасьці з артыкулам 4 Вашынгтонскай дамовы.
У Беларусі сьцьвярджаюць, што і польскі бок інфармаваў аб набліжэньні дронаў да беларускай тэрыторыі з боку Ўкраіны.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што інцыдэнт з расейскімі дронамі ў паветранай прасторы Польшчы сьведчыць аб тым, што пагрозы для Эўропы з боку Расеі павялічваюцца.
Ва Ўкраіне заявілі аб найбольш маштабнай расейскай атацы заходніх рэгіёнаў Украіны.
Два дзясяткі новых і мадэрнізаваных вайсковых аб’ектаў зьявілася ў Беларусі за апошнія тры гады. Сярод іх цэлыя вайсковыя часткі, аэрадромы, вайсковыя базы і пляцоўкі для захоўваньня ядзернай зброі.
10 верасьня Польшча падняла свае самалёты ў паветра і прывяла вайскоўцаў у стан найвышэйшай гатоўнасьці.
На поўдзень ад Менску ў Слуцкім раёне каля вёскі Паўлаўка актыўна ідзе будаўніцтва аб’екта, які экспэрты называюць «стратэгічным» у вайсковым пляне для беларускіх ўладаў і нават робяць дапушчэньне, што тут можа быць разьмешчаны расейскі балістычны ракетны комплекс «Арэшнік».
На ваенныя мэты Расеі працуе шэраг беларускіх заводаў. BelPol паведаміла, што некаторыя нарошчваюць вытворчасьць і набіраюць новых супрацоўнікаў.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што ў выніку авіяўдару расейскіх войскаў па пасёлку Ярава Краматорскага раёну Данецкай вобласьці загінулі больш за 20 чалавек.
Упаўнаважаны прэзыдэнта Ўкраіны ў пытаньнях санкцыйнай палітыкі Ўладзіслаў Уласюк паведаміў, што будынак украінскага ўраду пацярпеў у выніку абстрэлу крылатай ракетай «Іскандэр» 9М727 з кампанэнтамі амэрыканскай, японскай, брытанскай, швайцарскай і беларускай вытворчасьці.
Беларуская ініцыятыва хакер-актывістаў «Кібэрпартызаны» прааналізавала апублікаваны ўкраінскім праектам «Хачу жыць» пералік грамадзян Беларусі, якія ваююць на баку Расеі супраць Украіны.
Эўразьвяз і ЗША спрабуюць Расею прымусіць спыніць яе вайну супраць Украіны.
Загрузіць яшчэ