Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Звольнены пасьля пратэстаў рэаніматоляг Максім Ачарэтні зьехаў у Адэсу


Максім Ачарэтні, архіўнае фота
Максім Ачарэтні, архіўнае фота

Былы галоўны лекар 3-й дзіцячай лякарні Менска зьехаў працаваць ва Ўкраіну.

У стрыме на Эўрарадыё ён расказаў, што ўладкаваўся на працу дзіцячым анэстэзіёлягам у шматпрофільную клініку Odrex ва ўкраінскай Адэсе.

Вядомага рэаніматоляга, які за доўгія гады працы ўратаваў сотні дзіцячых жыцьцяў, звольнілі з пасады ў канцы красавіка. Як стала вядома яму пазьней, падставай стаў подпіс за прэтэндэнта ў прэзыдэнты Віктара Бабарыку падчас выбарчай кампаніі.

Менавіта Максім Ачарэтні ў першую хвалю каранавірусу запусьціў флэшмоб «Я буду на працы. Будзьце, калі ласка, дома». Яго падтрымалі іншыя лекары па ўсёй краіне.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG