Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія сілавікі пагражалі польскім памежнікам зброяй

абноўлена

Мігранты на беларуска-польскай мяжы, архіўнае фота
Мігранты на беларуска-польскай мяжы, архіўнае фота

Інцыдэнты са зброяй на мяжы адбываюцца ўжо другі дзень запар.

Міністэрства абароны Польшчы паведаміла пра чарговую правакацыю беларускіх вайскоўцаў супраць польскіх ахоўнікаў мяжы.

Учора, 3 лістапада, польскія памежнкі выявілі групу каля 250 мігрантаў паблізу агароджы на мяжы.

Беларускія вайскоўцы, якія пільнавалі групу, прыгразілі адкрыць агонь у кірунку польскіх салдат, сьцьвярджае Міністэрства абароны Польшчы.

Польскія вайскоўцы на правакацыю не паддаліся, і да эскаляцыі на дайшло.

Інцыдэнты з зброяй на мяжы адбываюцца ўжо другі дзень запар.

Уначы 2 лістапада польскія жаўнеры заўважылі на тэрыторыі Польшчы трох чалавек у форме са зброяй. Пасьля таго, як польскі патруль паспрабаваў выйсьці зь імі на кантакт, невядомыя перазарадзілі зброю і адступілі ў бок Беларусі. Удзень 2 лістапада праз гэты выпадак МЗС Польшчы выклікала часовага паверанага ў справах Беларусі Аляксандра Часноўскага. У МЗС Беларусі ў адказ выклікалі часовага паверанага ў справах Польшчы і заявілі яму «рашучы пратэст».

Міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак тым часам заявіў, што польскія памежнікі сфатаграфавалі беларускіх з нажніцамі для рэзкі калючага дроту. Польскі ўрадовец адзначае, што беларускія памежнікі штодня ладзяць правакацыі, каб падагрэць сытуацыю на мяжы.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG