Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША афіцыйна спынілі працу пасольства ў Беларусі


Амбасада ЗША ў Беларусі
Амбасада ЗША ў Беларусі

Увесь пэрсанал амбасады выехаў зь Менску.

Дзяржаўны дэпартамэнт Злучаных Штатаў афіцыйна прыпыніў працу амбасады ў Беларусі, а таксама дазволіў добраахвотны выезд супрацоўнікам, якія ня маюць тэрміновых абавязкаў, і іх сямейнікаў з амэрыканскай амбасады ў Расеі.

«Мы пайшлі на гэтыя крокі ў сувязі з праблемамі бясьпекі, якія паўсталі ў выніку несправакаванага і неапраўданага нападу расейскіх вайскоўцаў на Ўкраіну. Дзяржаўны дэпартамэнт пастаянна карэктуе сваю пазыцыю ў амбасадах і консульствах ува ўсім сьвеце адпаведна сваёй місіі, мясцоваму стану бясьпекі і санітарнай сытуацыі».

Таксама ў Дзяржаўным дэпартамэнце падкрэсьлілі, што ня маюць большага прыярытэту, чым бясьпека грамадзян ЗША,у тым ліку супрацоўнікаў ураду ЗША і іх сем’яў па ўсім сьвеце.

Раней Беларусь не выдавала візы амбасадарцы ЗША Джулі Фішэр, праз што дыпляматка вымушана была працаваць дыстанцыйна зь Літвы.

18 лютага амбасада ЗША ў Менску перастала аказваць візавыя паслугі беларускім грамадзянам, бо не хапала пэрсаналу пасьля скарачэньняў, якія адбыліся пад ціскам рэжыму Лукашэнкі.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG