Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гендырэктар Deutsche Welle: Крыміналізацыя лягатыпу DW даказвае, наколькі нэрвуецца беларускі рэжым


Deutsche Welle
Deutsche Welle

Генэральны дырэктар мэдыякарпарацыі Deutsche Welle раскрытыкаваў прызнаньне зьмесьціва і лягатыпу DW у Беларусі «экстрэмісцкім» згодна з рашэньнем суду Цэнтральнага раёну Менску.

Пэтэр Лімбург абвінаваціў улады Беларусі ў выкарыстаньні выкрутаў для барацьбы з тымі, хто жадае незалежна сфармаваць меркаваньне, гаворыцца ў паведамленьні DW.

«Ужо блякаваньне нашых сайтаў у Беларусі (у кастрычніку 2021 году) стала надзвычайным нападам на свабоду друку, а аб’яўленая цяпер крыміналізацыя лягатыпу DW даказвае, наколькі нэрвуецца беларускі рэжым», — гаворыцца ў заяве Лімбурга.

Таксама гендырэктар мэдыякампаніі дадаў, што, нягледзячы на перасьлед, выданьне працягвае інфармаваць жыхароў Беларусі.

«DW, абыходзячы цэнзуру, усё яшчэ інфармуе многіх людзей у Беларусі. Колькасьць праглядаў нават прыкметна вырасла пасьля ўварваньня ва Ўкраіну. І вось цяпер улады Беларусі з дапамогай надуманых выкрутаў спрабуюць стварыць псэўдаправавую базу, каб змагацца зь людзьмі, якія жадаюць скарыстацца правам на свабоднае фармаваньне сваёй думкі».

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG