Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хрэнін: У вучэньнях «Захад-2025» бярэ ўдзел 7 тысяч вайскоўцаў


Падчас вучэньняў «Захад-2025» пад Барысавам, 15 верасьня 2025 году
Падчас вучэньняў «Захад-2025» пад Барысавам, 15 верасьня 2025 году

Зь іх 6 тысяч беларусаў і каля тысячы — расейцаў.

Пра гэта 15 верасьня заявіў міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін.

Гэта амаль удвая менш, чым анансавалася раней (каля 13 тысяч удзельнікаў).

Паводле афіцыйных паведамленьняў, падчас папярэдніх вучэньняў «Захад» на тэрыторыі Беларусі таксама было каля 13 тысячаў вайскоўцаў.

Сумарна ж з Расеяй лічба магла быць большай. Напрыклад, у 2021 годзе агульная колькасьць удзельнікаў вучэньняў дасягала 200 тысяч.

Сёлета, апроч Беларусі, вучэньні «Захад» праводзяцца ў расейскіх водах Балтыйскага (каля 600 вайскоўцаў) і Баранцава (каля 200) мораў.

Вучэньні «Захад-2025» пачаліся 12 верасьня і будуць працягвацца да 16 верасьня. Яны ладзяцца раз на два гады.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG