Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двое беларусаў прэтэндуюць на літоўскую прэмію «Голас году»


Ванда Марцінш
Ванда Марцінш

Галасаваньне за кандыдатаў на прэмію ўжо пачалося.

Дэпартамэнт нацыянальных меншасьцяў Літвы праводзіць галасаваньні за розныя ініцыятывы году. У катэгорыі «Голас году» на ўзнагароду прэтэндуюць адразу двое беларусаў.

Конкурс арганізавала ініцыятыва Lrytas.lt. Пра мэту конкурсу яна піша:

«Запрашаем падтрымаць ініцыятыву „Шматколернасьць Вільні“ і прагаласаваць! Для тых, хто стварае сучасную Вільню — адкрытую, разнастайную, дэмакратычную. Бо разнастайнасьць — гэта не пагроза, а магчымасьць усім расьці разам».

Сярод кандыдатаў у намінацыі «Голас году» — беларуская паэтка і перакладніца Ванда Марцінш. Як гаворыцца ў апісаньні яе намінацыі, «Ванда чуйна і пасьлядоўна гаворыць аб правах чалавека, сацыяльную справядлівасьць, роўнасьць і разнастайнасьць у сваёй творчасьці, прасоўваючы эмпатыю і ўсьведамленьне ў грамадзтве».

Ванда Марцінш нарадзілася ў 1959 годзе ў вёсцы Муляры на Пастаўшчыне. У 1980 годзе пераехала ў Вільню пасьля заканчэньня Віцебскага пэдагагічнага ўнівэрсытэту. Таксама жыла ў Шатляндыі і Партугаліі. З 2017 году друкуецца ў альманаху «Беларус», публікавала падборкі вершаў у часопісе «Дзеяслоў» і ў газэце «Літаратура і мастацтва». Шмат перакладае літоўскіх, польскіх (віленскіх), ангельскіх, гішпанскіх і партугальскіх паэтаў.

Акрамя вершаў на беларускай мове, піша таксама і на літоўскай. У 2024 годзе Марцінш атрымала прэмію мэра Вільні за кнігу вершаў «Маланкі над Вільняй».

У сьпісе таксама журналіст, рэдактар і вядоўца беларускай праграмы «Віленскі сшытак» на Літоўскай тэлевізіі Сяргей Гаўрыленка. Пра яго ў апісаньні гаворыцца: «актыўны ўдзельнік беларускай супольнасьці ў Літве — за дакумэнтальны тэлевізійны фільм „Апостал Вільні: спадчына Францішка Скарыны“».

Сяргей Гаўрыленка паходзіць зь Берасьця, у Вільні працуе ўжо больш за 10 гадоў. Акрамя фільму пра Скарыну, ён стаў аўтарам іншых стужак, напрыклад, напісаў сцэнар фільму «Музычны энтузіяст» пра Аліка Мелекса — татарскага дзеяча Літвы.

Беларуса неаднойчы ўзнагароджвалі за плённую працу. Напрыклад, у 2017-м годзе ён атрымаў узнагароду Сейму Літвы за «спрыяньне міжкультурнаму дыялёгу».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG