Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі: Расея вядзе атакі дронамі празь Беларусь, каб праверыць гатоўнасьць Эўропы рэагаваць на агрэсію


Уладзімір Зяленскі ў Вашынгтоне (ЗША), 23 верасьня 2025 году
Уладзімір Зяленскі ў Вашынгтоне (ЗША), 23 верасьня 2025 году

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што Расея адначасова з працягам вайны супраць Украіны спрабуе знайсьці «слабыя месцы» ў бясьпецы Эўропы.

«Была асьцярога, што Пуцін будзе спрабаваць пашырыць вайну на іншыя тэрыторыі. [...] Прэзыдэнт Трамп пагадзіўся са мной, я яму сказаў, што ён [Пуцін] ня будзе чакаць завяршэньня вайны ва Ўкраіне, ён будзе спрабаваць знайсьці слабыя месцы ў Эўропе, у краінах NATO», — сказаў Зяленскі на брыфінгу пасьля сустрэчы з Дональдам Трампам, паведаміла агенцтва Укрінформ.

Паводле Зяленскага, Расея запускае дроны празь Беларусь, каб праверыць гатоўнасьць Эўропы адбіваць агрэсію.

«У часе нашай папярэдняй сустрэчы я адзначыў, што ня ведаю, які фармат ён [Пуцін] вызначыць — раней былі кібэратакі, а цяпер бачым, што ўчора — Данія, Нарвэгія, краіны Балтыі, Румынія, Польшча — з Расеі празь Беларусь, мы бачылі гэтыя шляхі, гэтыя дроны. Ён выкарыстоўвае розныя тыпы далекабойных дронаў, каб зразумець, наколькі Эўропа гатовая», — дадаў Зяленскі.

Паводле ўкраінскага прэзыдэнта, маршруты расейскіх дронаў сьведчаць, што Расея вывучае эўрапейскія сыстэмы СПА.

«Ён [Пуцін] глядзеў, якім чынам адкажа NATO — словамі ці дзеяньнямі», — адзначыў Уладзімір Зяленскі.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG