Пра сьмерць былога палітычнага зьняволенага Валера Цімашэнкі паведаміла «Люстэрка».
Цімашэнку абвінавацілі ў садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці (ч. 1 арт 361-4 КК) і арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак (ч.1 арт. 342 КК). Яго асудзілі да 3 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму. Прысуд выносіла судзьдзя Менскага гарадзкога суду Вера Галаўкова.
Ён удзельнічаў у пратэставых маршах і дасылаў зьвесткі ў чат-бот аднаго з каналаў, які потым абвясьцілі «экстрэмісцкім фармаваньнем».
Цімашэнка выйшаў на волю 3 ліпеня 2024 году. Ён сядзеў у магілёўскай калёніі № 15.
Прычына сьмерці былога палітвязьня невядомая. Пра сьмерць напісала ягоная жонка Вера. Таксама яна паведаміла, што чакае дзіця, нараджэньне плянуецца ў лютым.
Разьвітаньне з Валерам Цімашэнкам пройдзе 25 верасьня ў Менску.
Форум