Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З падворку Ігара Случака і Аліны Нагорнай укралі бел-чырвона-белыя сьцягі


Стыкер, зроблены Ігарам Случаком і Алінай Нагорнай для Тэлеграма
Стыкер, зроблены Ігарам Случаком і Алінай Нагорнай для Тэлеграма

Да гэтага розныя людзі неаднаразова прыяжджалі фатаграфаваць дом актывістаў у вёсцы Перасецы Рагачоўскага раёну, над якім да 21 лютага лунаў нацыянальны сьцяг.

Паведамленьне пра зьнікненьне сьцягоў апублікавала ў сваім фэйсбуку Аліна Нагорная.

«Ігар пайшоў па дровы, а сьцягоў няма. Яшчэ ўдзень у нас луналі 2 сьцягі, адзін каля ўваходу на падворак і адзін на падворку, які быў відаць з Р43 і таму раздражняў розных прыхадняў. Гэта яго ўвесь час прыяжджалі фоткаць».

Сьцяг на хаце Аліны і Ігара вісеў з траўня 2019 году. Апошнім часам да актывістаў прыяжджалі прадстаўнікі мясцовых уладаў, таксама да іх грукаліся міліцыянты, але іх не ўпусьцілі.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG