Гэтае рашэньне абмяркоўваюць аналітык польскага Цэнтру ўсходніх дасьледаваньняў Каміль Клысіньскі і аглядальнік Радыё Свабода Юры Дракахруст.
Каміль Клысіньскі:
- Беларусь несла большыя страты ад закрыцьця мяжы, бо беларуская эканоміка ў значна горшым стане, чым польская, і больш залежыць ад транзыту з усходу на захад і з захаду на ўсход, чым Польшча.
- Магчыма, Лукашэнка вызваліць Пачобута ўжо пасьля адкрыцьця мяжы, каб ніхто не казаў, што яго вызвалілі пад ціскам палякаў. Гэта было б самае вялікае прыніжэньне для Лукашэнкі, які Польшчу трываць ня можа. Вызваліць, напрыклад, пад гадавіну «Вялікага кастрычніка». Калі ён гэта зробіць, гэта будзе хаця б мінімальны крок да аднаўленьня нейкай стабільнасьці і даверу.
- Беларуска-польскія адносіны вельмі нестабільныя. У мяне ўражаньне, што ўлады Беларусі не жадаюць дамовіцца. І ў кіраўніка МЗС Рыжанкова, і ў розных генэралаў ды сілавікоў, і, вядома ж, асабіста ў Лукашэнкі, вельмі анты-польскія прамовы, анты-польскія заявы. Таму мой прагноз будзе, на жаль, нэгатыўным. Блізкім часам вялікіх паляпшэньняў, прыкметных паляпшэньняў я ня бачу і спрагназаваць не магу.
Юры Дракахруст:
- Калі заўтра высьветліцца, што міграцыйны паток на беларуска-польскай мяжы зьнік ці вельмі зьнізіўся, тады можна будзе сказаць, што абодва бакі пайшлі насустрач адзін аднаму і што Беларусь таксама істотна саступіла.
- Ня выключана, што Лукашэнка зараз крыху «адкаціць», зьнізіць гэты паток, але не да нуля, каб, барані Божа, не паказаць, што ён саступіў, што ён «прагнуўся».
- Далейшыя пэрспэктывы вельмі складана ацаніць, асабліва таму, што гэта залежыць ня толькі ад Польшчы і Беларусі. Гэта ў значнай ступені залежыць ад Расеі. Калі Расея будзе весьці справу да нейкага міру, хай сабе з улікам сваіх інтарэсаў, дык і беларуска-польскія адносіны будуць неяк улагоджвацца. Але калі Расея будзе ладзіць эскаляцыю, і ва Ўкраіне, і ў Эўропе, дык гэта адбывацца і з выкарыстаньнем Беларусі.
- Нядаўні палёт расейскіх дронаў у Польшчу быў і празь Беларусь. І гэта магло быць у пэўным сэнсе, «аслабленым» паўтарэньнем лютага 2022-га. Расейцы маглі запусьціць дроны празь Беларусь, нікога не пытаючы. І калі расейцы яшчэ раз выберуць такі варыянт, у Лукашэнкі зноў могуць не спытаць.
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.
Форум