У Магілёве затрымалі брата палітвязьня
У Магілёве каля месяца таму затрымалі Дзьмітрыя Чавусава, брата палітвязьня Віталя Чавусава, паведаміў праваабарончы тэлеграм-канал @MAYDAYMog. Прычыны і абставіны яго затрыманьня пакуль невядомыя.
Сам Віталь Чавусаў, дырэктар рэклямнай фірмы, у траўні быў асуджаны на 4 гады зьняволеньня па абвінавачаньні ў «садзейнічаньнi экстрэмісцкай дзейнасьці», якое зьвязваюць са «справай Гаюна». Падрабязнасьці яго справы і ўмовы адбываньня пакараньня публічна не вядомыя.