Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску заявілі аб неабходнасьці гераізацыі ўдзельнікаў паходу Чырвонай арміі на Польшчу ў 1939 годзе


Дзьмітры Круты. Архіўнае фота
Дзьмітры Круты. Архіўнае фота

Дзьмітры Круты, кіраўнік адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі заявіў аб плянах стварыць пантэон нацыянальных герояў.

«Вяртаючыся да Вялікай айчыннай вайны... Там нашыя героі адлюстраваныя нядрэнна. Журналісты цягам году падтрымліваюць у гарачым стане гэтую тэму. А вось пра герояў, дапусьцім, вызваленчага паходу Чырвонай арміі 1939 году, гавораць менш. І так іншыя пэрыяды і эпохі», — працытавала БелТА Дзьмітрыя Крутога, які правёў пасяджэньне Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы пры адміністрацыі Лукашэнкі.

17 верасьня Аляксандар Лукашэнка заявіў аб неабходнасьці «расказваць і перарваць гады маўчаньня пра тое, якія цяжкі сьлед пакінула польская ўлада на беларускіх землях, адарваных ад савецкай рэспублікі».

«Што б ні адбывалася сёньня, мы ня лічым памылкай тое, што шмат гадоў імкнуліся жыць з суседзямі ў міры, ня кідаць у аблічча непрыемныя для іх гістарычныя факты. Ну што тут шкадаваць пра гэта? Пакуль мы думалі пра сяброўства, там з нас рабілі недачалавекаў і адкрытых ворагаў. І ў культуры, і ў навуцы, і ў сродках масавай інфармацыі. У выніку выпрацавалі тую палітыку, якую сёньня маем», — сказаў Лукашэнка.

У верасьні 1939 году Польскую дзяржаву гвалтоўна падзялілі паміж сабой гітлераўская Нямеччына і сталінскі СССР. 17 верасьня на яе ўсходнія тэрыторыі ўвайшла Чырвоная армія. У Беларусі гэты дзень адзначаецца на афіцыйным узроўні як дзень «народнага адзінства». Але разам з Чырвонай арміяй у Заходнюю Беларусь прыйшлі арышты, дэпартацыі і расстрэлы. У той час на тэрыторыі Савецкай Беларусі не было ўжо ніводнага дзейнага храму і ніводнага афіцыйнага сьвятара — сьвятароў катавалі, забівалі, высылалі ў лягеры.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG