Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спынілі крымінальны перасьлед журналіста Алеся Дашчынскага


Алесь Дашчынскі
Алесь Дашчынскі

Як стала вядома службе маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў, 15 сьнежня ў дачыненьні журналіста Алеся Дашчынскага спынілі крымінальны перасьлед.

У Менскім гарадзкім упраўленьні Сьледчага камітэта яму вярнулі рэчы, адабраныя падчас ператрусу і затрыманьня летам 2021 году.

Пасьля вызваленьня з турмы на Акрэсьціна Алесь Дашчынскі знаходзіўся ў статусе падазраванага і пад падпіскай аб нявыезьдзе зь Беларусі. Цяпер гэтыя абмежаваньні зьнятыя.

Алесь Дашчынскі родам з Пастаўшчыны. У бацькоўскім доме яго і затрымалі, і ўжо адтуль перавезьлі ў менскую кватэру, дзе адбыўся ператрус.

Раней журналіст працаваў у нямецкай службе Беларускага дзяржаўнага радыё, валодае нямецкай мовай. Зьяўляецца экспэртам у Нямеччыне, палітычных кантактах і сувязях зь Беларусьсю.

Пасьля гэтага супрацоўнічаў з радыё «Рацыя», а з 2004 года меў афіцыйную акрэдытацыю МЗС як карэспандэнт Радыё Свабода.

Пасьля пачатку крымінальнай справы Алесь Дашчынскі журналістыкай не займаўся.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG