Сям’ю музыкаў зь Менска асудзілі за ўдзел у пратэстах
Аляксандра і Лілію Пажарыцкіх асудзілі ў 2025 годзе. Ім прысудзілі хатнюю хімію па ч. 1 арт. 342 КК — за ўдзел у пратэстах, піша «Наша ніва».
Ліліі Пажарыцкай 60 гадоў, у 1984 годзе яна скончыла Сярэднюю спэцыяльную школу пры беларускай кансэрваторыі, у 1989 — Ленінградзкую кансэрваторыю. Больш за 30 гадоў выкладае ў Рэспубліканскай гімназіі‑каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Яе мужу Аляксандру Пажарыцкаму 69 гадоў, ён шмат гастраляваў, свой першы аўтарскі канцэрт правёў у Беларускай дзяржаўнай філярмоніі ў 1996 годзе.