«Так, ёсьць рашэньне. Мы прадоўжым неўзабаве забарону на экспарт бэнзіну да канца году, а таксама будзе ўведзена забарона на экспарт дызпаліва для невытворцаў, таксама да канца году. Гэта дазволіць нам дадаткова забясьпечыць рынак нафтапрадуктамі», — працытавала Новака расейскае інфармацыйнае агенцтва «Інтэрфакс».
Паводле яго, экспарт бэнзіну змогуць ажыцьцяўляць толькі тыя ўдзельнікі рынку, якія ажыцьцяўляюць міжурадавыя дамовы.
Пасьля ўкраінскіх удараў, сканцэнтраваных на аб’ектаў нафтаперапрацоўкі і захоўваньня нафтапрадуктаў Расея сёлета з 1 сакавіка ўвяла эмбарга на экспарт паліва для невытворцаў.
Раней агенцтва Reuters паведамляла, што Расея магла страціць да 17 адсоткаў магутнасьці нафтаперапрацоўкі праз напады ўкраінскіх дронаў. Некалькі буйных заводаў цалкам спынілі вытворчасьць, напады адбываюцца на фоне піка сэзоннага піка попыту.
Праз атакі бесьпілётнікамі цалкам спынялі працу Валгаградзкі, Навакуйбышэўскі, Самарскі, Саратаўскі, Сызранскі нафтаперапрацоўчыя заводы. Ад украінскіх удараў пацярпелі таксама Афіпскі НПЗ, Славянскі НПЗ і Навашахцінскі НПЗ.
На тле новых удараў у верасьні ўсё больш рэгіёнаў Расеі пачалі сутыкацца з недахопам бэнзіну. Паліўны дэфіцыт закрануў ужо больш за 10 суб’ектаў фэдэрацыі, у тым ліку Ніжагародзкую, Растоўскую, Разанскую вобласьці, а таксама акупаваныя Расеяй Крым і Данецкую вобласьць. Крэмль праблему з палівам публічна не прызнае, фэдэральныя тэлеканалы запэўніваюць, што прычына ўсяму — нібыта турыстычны сэзон.
Беларусь пэўны час намагалася кампэнсаваць сваімі пастаўкамі дэфіцыт паліва ў Расеі. У той жа час сёлета ў жніўні Вонкавая выведка Ўкраіны паведаміла, што Беларусь пачала скарачаць свае пастаўкі ў Расею, аддаючы перавагу рынкам Кітаю, Індыі і Афрыкі.
Форум